Tribuna/Футбол/Блогі/Begаныч/Беларускі букмекер аб'явіў пра пагадненне з топавым клубам Еўропы. Але, здаецца, што гэта ўсё фэйк!
Блогі

Беларускі букмекер аб'явіў пра пагадненне з топавым клубам Еўропы. Але, здаецца, што гэта ўсё фэйк!

Вось гэта паварот

Блог — Begаныч
Аўтар — Бэзавы Кіт
30 сакавіка 2023, 15:57
Беларускі букмекер аб'явіў пра пагадненне з топавым клубам Еўропы. Але, здаецца, што гэта ўсё фэйк!

Нядаўна найбуйнейшыя беларускія букмекеры абвясцілі аб супрацоўніцтве з еўрапейскімі топамі. Maxline апублікаваў серыю пастоў пра пагадненне з англійскім «Манчэстар Юнайтэд», а Betera цяпер будзе працаваць з італьянскім «Ювентусам». І гэта ў не самы просты для вядзення бізнесу 2023-ы год

!

Давайце пагдядзім, што прынясуць беларускім кампаніям і заўзятарам такія калабы. Бо пазнаёміцца бліжэй з сусветнымі топамі, знаходзячыся зараз у Беларусі, гучыць як недазваляльная раскоша.

Кампаніі абвясцілі, што становяцца афіцыйнымі бэтынг-партнёрамі клубаў у СНД, пра што паведамілі ў сваіх у сацыяльных сетках, а таксама ў выданнях, з якімі наладжана супрацоўніцтва.

І вось тут ёсць праблема. Усё выглядае так, што ў Манчэстэры аб супрацы з Maxline нічога не ведаюць. Дакладней, не ведалі.

Пачалося ўсё з таго, што Maxline апублікаваў даволі просценькі рэліз: звычайна такія мерапрыемствы старанна рыхтуюць, каб раструбіць пра сябе на ўвесь сусвет. А тут атрымалася, што навіна выйшла ў розныя дні на ўласным сайце і на знешніх спонсарскіх пляцоўках. 

Абяцанкі для кліентаў выглядаюць вельмі агульнымі: 

  • больш акцый і эксклюзіўных навін.
  • спецпраекты і мерапрыемствы, накіраваныя на працу з заўзятарамі клуба і аматарамі футбола. 

Таксама ў сваіх сацсетках букмекер арганізаваў кволы двіж: першаму, хто адгадаў назву партнёра - паабяцалі 1000 беларускіх рублёў фрыбэтамі.

Аказалася, што такога маштабу ад «Макслайна» не чакаў ніхто, таму прыйшлося рабіць дадатковы пост з падказкай.

З такім намёкам менавіта варыянт МЮ адгадалі адразу тры чалавекі. Але паміж імі толькі падзялілі прызавы фонд:

Пост-анонс пра такую немаленькую падзею ў жыцці любой кампаніі, як згадана вышэй, з'явіліся толькі ў партнёрскіх медыя: Прессбол, Football.by, 024.by, Беларускі мінор, ФБ | Футбол Беларусі

На сайце англійскага клуба, альбо ў яго сацсетках, такіх паведамленняў не выяўлена. І гэта максімальна падазрона. Нават ні ў якіх англамоўных Facebook ці Twitter згадак не было. Усюды цішыня, і толькі навіны ўласнай вытворчасці.

Для прыклада, на сайце «Юве» прэс-рэліз з Betera прысутнічае. І там падрабязна напісана, што атрымаюць беларусы-юзэры.

Спадзяваемся, што хтосьці з гульцоў італьянскага клуба пачне размаўляць на беларускай мове. Гэта будзе хіцяра!

Каб даведацца больш пра гэты «ціхі» дагавор, былі адпраўлены лісты ў аддзел па працы з брэндамі «Манчэстар Юнайтэд», і бэтынгавай кампаніі Betfred, якая афіцыйна супрацоўнічае з «манкуніянцамі», і, напэўна, мае ўяўленне аб усіх здзелках МЮ з іншымі букмекерамі

Адказ з клуба даў аддзел па абароне брэнда: "Дзякуй за ваш імэйл. Гэтая кампанія не звязаная з Манчэстар Юнайтэд. Такім чынам, мы пачынаем расследаванне і прымем адпаведныя меры".

А гэта - адказ зацікаўленай кампаніі Betfeder: "Ніякага партнёрства з гэтай кампаніяй няма, і МЮ праводзіць расследаванне".

Абодва адказы даюць зразумець, што ў клубе не ведаюць ні пра Maxline, ні тым больш, пра партнёрства з імі. Камандай МЮ будзе распачатае ўласнае расследаванне.

Фейк ад букмекера, але навошта? Актыўнасці атрымалася не вельмі шмат, ды і ў сацсетках пост залайкалі слаба:

Аднак, хутчэй за ўсё беларуская кампанія застанецца беспакаранай. Ну, а якія санкцыі можа ўвесці «Манчэсцер»?

***

Больш цікавых гісторый чытайце ў TG-канале Begаныч

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты