Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Сумнеўнае рашэнне VAR на карысць Катара, дубль Валенсіі і заўзятары, якія патрабавалі піва. Якім быў першы матч ЧС-2022

Сумнеўнае рашэнне VAR на карысць Катара, дубль Валенсіі і заўзятары, якія патрабавалі піва. Якім быў першы матч ЧС-2022

Эквадор упэўнена перамог гаспадароў мундыялю.

20 лістапада 2022, 21:53
2
Сумнеўнае рашэнне VAR на карысць Катара, дубль Валенсіі і заўзятары, якія патрабавалі піва. Якім быў першы матч ЧС-2022

Эквадор адолеў Катар у матчы-адкрыцці ЧС-2022 з лікам 2:0, развеяўшы ўсе чуткі пра магчымую «здачу» паядынку гаспадарам турніру.

🔹 Катар прапусціў ужо на 3-й хвіліне, пацярпеўшы ад Энэра Валенсіі. Аднак гол быў адменены з-за афсайду ў эквадорца.

Прычым спачатку ён выклікаў шмат пытанняў з-за абаронцы, які знаходзіўся прыкметна бліжэй да брамы, чым Валенсія, і брамніка, які павіс у паветры.

Аднак паўаўтаматычная сістэма афсайду разабралася: афсайд сапраўды быў. Бо нага Валенсіі сапраўды была бліжэй да брамы, чым другі апошні гулец суперніка.

Але сумневы ўсё роўна застаюцца – бо стоп-кадр фіксуецца не ў момант перадачы, а пры атрыманні мяча.

🔹 Зрэшты, доўга Энэру Валенсіі чакаць свайго гола не прыйшлося. Ужо на 16-й хвіліне ён адкрыў лік з пенальці.

Брамнік Катара Саад Аль-Шыб вельмі груба рукамі збіў эквадорца.

Такім чынам ЧС-2022 стаў першым у гісторыі, дзе дэбютны гол турніру быў забіты з пенальці.

🔹 На 31-й хвіліне Энэр Валенсія падвоіў перавагу паўднёваамерыканскай зборнай: прабіў галавой пад стойку пасля перадачы Анхела Прэсіяда.

Энэр Валенсія забіў апошнія пяць (!) галоў за Эквадор на чэмпіянаце свету.

🔹 У канцы першага тайма Катар вырваўся – і вырашыў зрабіць усё, каб зламаць Валенсію. Удар паўабаронцы Карыма Будыяфа ледзь не стаў крытычным, з-за чаго эквадорцу нават прыйшлося аказаць медыцынскую дапамогу.

🔹 У другім тайме галоўныя падзеі адбываліся на трыбунах. 5 тысяч эквадорскіх фанатаў (якія даволі часта было чуць лепш, чым балельшчыкаў гаспадароў) на нейкім этапе пачалі проста спяваць «Мы хочам піва».

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com

Фота: скрыншоты трансляцыі, REUTERS/Amr Abdallah Dalsh, REUTERS/Molly Darlington, REUTERS/Kai Pfaffenbach, REUTERS/Kim Hong-Ji

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты