Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Аргенціна – чэмпіён свету! Легендарны фінал з Францыяй 😍😍😍

Аргенціна – чэмпіён свету! Легендарны фінал з Францыяй 😍😍😍

Хет-трык Мбапэ, дубль Месі, авертаймы, серыя пенальці.

18 снежня 2022, 21:12
8
Аргенціна – чэмпіён свету! Легендарны фінал з Францыяй 😍😍😍

Зборная Аргенціны абыграла зборную Францыі ў фінале ЧС-2022 – 3:3 і перамога ў серыі пенальці.

• Першы гол адбыўся ўжо на 23-й хвіліне. Анхель дзі Марыя на замаху прыбраў Дайо Упамекано і справакаваў таго на фол – напэўна, найменш спрэчны пенальці Аргенціны на гэтым турніры.

Месі падышоў да кропкі – і не прамахнуўся, 1:0:

• Ужо праз 13 хвілін, на 36-й, Анхель дзі Марыя падвоіў перавагу 2:0. Камбінацыя перад голам заслугоўвае асаблівай увагі.

Пасля гола дзі Марыя не мог стрымаць слёз шчасця.

• Дзідзье Дэшам паспрабаваў адказаць вельмі рэзка: ужо на 41-й, не чакаючы перапынку, зняў з гульні Аліўе Жыру і Усмана Дэмбеле. Замест іх выйшлі Маркус Цюрам і Рандал Кола Муані – але да 68-й хвіліны камандзе так і не ўдавалася патурбаваць Эміліяна Марцінеса.

• На 80-й хвіліне адбыўся нейкі Катарскі цуд. Атамендзі збіў у штрафной Кола Муані – Шымон Марчыняк прызначыў пенальці, які без праблем рэалізаваў Кіліян Мбапэ, 2:1:

• А ўжо на 81-й Мбапэ вярнуў Францыю ў гульню, згуляў у сценачку з Цюрамам і дакладна прабіў з лёта дзякуючы памылцы Месі, 2:2:

• Толькі ў другім экстратайме, на 109-й хвіліне, Месі, здавалася, вырваў перамогу для Аргенціны. Удар Лаутара Льярыс адбіў, а вось дабіванне Месі ўжо не было каму спыніць – ужо з-за лініі варот мяч быў выбіты, 3:2:

• Але на 118-й Мбапэ зноў вырваў нічыю – 3:3.

• У серыі пенальці Францыі не хапіла: Кінгслі Каман і Арэльен Чуамені свае ўдары не рэалізавалі. Удар Камана узяў Эміліяна Марцінес.

Фота: Tom Weller, Matthias Koch / Global Look Press, REUTERS / Molly Darlington, Bernadett Szabo, Peter Cziborra

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты