ЧС скончыўся, але сумаваць доўга не давядзецца – топавы футбол вяртаецца ўжо на гэтым тыдні
І адразу з шыкоўнымі матчамі.
Галоўнае пытанне пасля насычаных буйных турніраў – а што далей? І калі ўлетку звычайна да вяртання топліг даводзіцца чакаць тыднямі, то з зімовым календаром перапынак мінімальны.
АПЛ вернецца ўжо 26 снежня! Нядоўга чакаць і Францыю з Іспаніяй. У доўгі адпачынак адправілася Бундэсліга – яе вяртання прыйдзецца чакаць месяц.
Еўракубкі чакаць давядзецца даўжэй. ЛЧ пачнецца 14 лютага матчамі «ПСЖ» – «Баварыя» і «Мілан» – «Тотэнхэм».
Хаця насамрэч топавы футбол вярнуўся ўжо ў аўторак – Кубкам англійскай лігі і Кубкам Іспаніі. Украсай тыдня стаў матч паміж «Ман Сіці» і «Ліверпулем», у якім каманда Пепа Гвардыёлы перамагла з лікам 3:2.
Трымайце таксама каляндар найцікавейшых матчаў да канца года, каб не страціць:
26 снежня
20:30 «Астан Віла» – «Ліверпуль»
23:00 «Арсенал» – «Вэст Хэм»
27 снежня
20:30 «Чэлсі» – «Борнмут»
23:00 «МЮ» – «Нотынгем Форэст»
28 снежня
23:00 «Лідс» – «Ман Сіці»
23:00 «ПСЖ» – «Страсбур»
29 снежня
23:30 «Атлетыка» – «Эльчэ»
30 снежня
23:00 «Ліверпуль» – «Лестэр»
23:30 «Вальядалід» – «Рэал»
31 снежня
16:00 «Барселона» – «Эспаньёл»
18:00 «Ман Сіці» – «Эвертан»
20:30 «Брайтан» – «Арсенал»
***
Ад такога хуткага вяртання клубы, зрэшты, не ў захапленні. Яшчэ да фіналу ЧС Пеп Гвардыёла скардзіўся, што падрыхтоўка да суперматчу з Ліверпулем фактычна немагчымая:
«Зараз у нас 4-5 футбалістаў. Нам давядзецца пачакаць і паглядзець, у якім стане вернуцца іншыя. Але ў нас проста няма гульцоў, таму што вялікія мазгі футбола склалі гэты расклад, у нас далей матч з «Ліверпулем» 22 снежня.
Некаторыя гульцы вяртаюцца зараз, іншыя на працягу наступных некалькіх дзён. Крок за крокам яны зноў далучаюцца да сваіх аднаклубнікаў. Аке, Лапорт і Родры вяртаюцца, а затым і гульцы зборных Англіі і Партугаліі.
Мы ўсе вельмі рады за Альварэса. Ён згуляе ў фінале, адпачне некалькі дзён і вернецца да нас».
Фота: Andy Sumner/Global Look Press