Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/248 дзён «Арсенал» на чале табліцы, 15-гадовы рэкардсмен, Фодэн лепш за Месі. Найцікавейшыя факты пра сезон АПЛ

248 дзён «Арсенал» на чале табліцы, 15-гадовы рэкардсмен, Фодэн лепш за Месі. Найцікавейшыя факты пра сезон АПЛ

А Ван Дейк перарваў безпройгрышную серыю на «Энфілдзе».

Аўтар — Бона Сфорца
4 чэрвеня, 09:48
248 дзён «Арсенал» на чале табліцы, 15-гадовы рэкардсмен, Фодэн лепш за Месі. Найцікавейшыя факты пра сезон АПЛ

Сезон АПЛ скончыўся – самы час падводзіць вынікі. Напэўна, самы вядомы статыстычны партал Opta, гэта і зрабіў – сабраў 101 факт пра гэты сезон Прем’ер-лігі.

А мы абралі найцікавейшыя.

Галы

Хары Кейн пабіў рэкорд АПЛ па галах у лізе за адзін клуб – забіў 185-га ў матчы супраць «Вулверхэмптана». Агуэра за «Сіці» забіў 184.

Джэферсан Лерма з «Борнмута» забіў найхутчэйшы гол сезона для новай каманды ў АПЛ – адзначыўся ў першым туры з «Астан Вілай» ужо на 1 хвіліне 58 секундзе.

Хары Кейн стаў першым гульцом, які забіў 100 галоў у гасцях – яго 100-м голам стала пенальці ў матчы, у якім «Тотэнхэм» прайграў «Арсеналу» з лікам 1:3.

Хары Кейн таксама стаў адзіным гульцом, які гуляў супраць больш за адну каманду ў АПЛ і забіў усім – гэта адбылося ў матчы з «Брэнтфардам».

Хары Кейн і Сон Хын Мін абодва забілі ў матчы супраць «Крыстал Пэлас» (4:0), што здарылася 34-ы раз у АПЛ. Гэтым яны абышлі паказнік Мо Салаха і Сад'ё Манэ (33).

• Хары Кейн дзякуючы голу супраць «Ман Сіці» (1:0) стаў трэцім гульцом у гісторыі АПЛ, які змагаўся перавысіць планку ў 200 галоў у лізе, пры гэтым яму спатрэбілася найменшая колькасць выхадаў на поле – 304. З таго часу англічанін змог абысці па колькасці галоў Вейна Руны і стаць другім бамбардзірам лігі ў гісторыі.

Джэймс Уорд-Проўз у матчы супраць «Чэлсі» (1:0) забіў свой 17-ы гол з прамым ударам са штрафнога і амаль дагнаў Бэкхэма, у якога іх было 18.

Філіп Білінг забіў другі найхутчэйшы гол у гісторыі АПЛ, калі адзначыўся ў варотах «Арсенала» ужо праз 9.11 секунд пасля пачатку матчу.

Эрлінг Холанд устанавіў рэкорд па галах у сезоне АПЛ – 36. Гэты рэкорд ён паставіў у матчы з «Вест Хэмам», забіўшы свой 35-ы гол.

Філ Фодэн у тым жа матчы забіў 1000-ы гол «Ман Сіці» пад кіраўніцтвам Пэпа Гвардыёлы. Камандзе і трэнеру на гэта спатрэбілася толькі 404 матчы.

Асісты

Эндру Робертсан у матчы супраць «Астан Вілы» устанавіў рэкорд па асістах у ролі абаронцы – аддаў 54-ыЛейтан Бэйнса было 53).

Кевін дэ Бруйнэ ў матчы з «Саўтгемптанам» аддаў свой 100-ы асіст (99 за «Ман Сіці», 1 за «Чэлсі»). Ён стаў 5-м гульцом з падобным дасягненнем, але зрабіў гэта за найменшую колькасць матчаў – 237.

Матчы

8 траўня 2023 года – самы выніковы дзень у гісторыі АПЛ з трох або менш матчамі. Каманды забілі на шасцярых 21 гол («Фулхэм» 5:3 «Лестэр», «Брайтан» 1:5 «Эвертан» і «Ноттынгем Форэст» 4:3 «Саўтгемптан»).

• Перамога «Арсенала» над «Эвертанам» (4:0) стала 100-й для «кананіраў» над «ірыскамі» – першы раз у гісторыі найвышэйшага англійскага дывізіёну (да АПЛ уключна) адна каманда выйграла ў іншай 100 матчаў чэмпіянату.

«Чэлсі» – «Ліверпуль» – толькі трэцяя пара двух клубаў вышэйшага дывізіёна Англіі ў гісторыі, якая згуляла чатыры матчы запар з лікам 0:0 (пасля «Эвертан» – «Ліверпуль» у 1974-1975 і «Арсенал» – «КПР» у 1992–1994 гадах).

«Нотынгем Форэст» усталяваў антырэкорд па валоданні мячом у пераможным матчы як мінімум з сезона 2003/04 (калі пачалі весці такую статыстыку) – усяго 18% у гульні з «Арсеналам».

Няўдачы

Эрык тэн Хаг стаў першым трэнерам «МЮ», які прайграў першыя два матчы чэмпіянату на чале клуба з часоў Джона Чэпмена ў лістападзе 1921-га.

Вірджыл ван Дэйк першы раз прыграў на «Энфілдзе» («Лідс» 1:2) і перарваў 70-матчавую бяспройгрышную хатнюю серыю ў АПЛ з моманту пераходу ў «Ліверпуль».

«Арсенал» узначальваў табліцу АПЛ на Каляды (25 снежня), аднак прайграў чэмпіянат. Гэта адбылося ўжо пяты раз запар – усе папярэднія разы, калі «кананіры» былі першымі на Каляды (1986/87, 1989/90, 2002/03, 2007/08), яны таксама не выйгрывалі тытул.

«Крыстал Пэлас» стаў першай камандай як мінімум з сезона 2003/04, якая не ўдарыла ў створ брамы ў трох матчах АПЛ запар (супраць «Ліверпуля», «Астан Вілы» і «Манчэстар Сіці»).

«Лідс» прапусціў у красавіку 23 мячы ў АПЛ – найбольшая колькасць прапушчаных адной камандай за месяц. Яны яшчэ і абнавілі свой антырэкорд лютага 2022-га, калі прапусцілі 20 галоў.

«Арсенал» фінішаваў другім, нягледзячы на 248 дзён на чале турнірнай табліцы. Гэта рэкорд для каманд у найвышэйшым дывізіёне Англіі, які ў выніку не выйгралі чэмпіянат.

Старыя і маладыя

Антоні ў матчы з «Арсеналам» (перамога «МЮ» 3:1) стаў самым маладым бразільцам, забіўшым у дэбютным матчы ў АПЛ (22 года 192 дні). Таксама ён стаў 100-м бразільцам, згуляўшым у АПЛ.

Ітан Нванеры, які выйшаў на замену ў матчы з «Брэнтфардам» у 15 гадоў і 181 дзень, стаў самым маладым гульцом у гісторыі АПЛ і першым, хто выйшаў на поле да 16-годдзя.

Філ Фодэн, які забіў хет-трык «МЮ» у 22 гады 127 дзён, стаў самым маладым гульцом, забіўшы 50 мячоў пад кіраўніцтвам Пепа Гвардыёлы, абыйшоўшы Ліянеля Месі (22 гады 164 дні).

Джэймс Мілнер згуляў у АПЛ супраць «Чэлсі» свой 610-й матч, чым абышоў Фрэнка Лэмпарда і ўвайшоў у тройку гульцоў з найбольшай колькасцю матчаў у лізе (наперадзе – Гарэт Бары і Раян Гіггз).

Трэнеры

Шон Дайч дзякуючы перамоге «Эвертана» над «Арсеналом» (1:0) стаў толькі другім трэнерам, які перамог лідэра турнірнай табліцы ў першым матчы ў клубе (пасля Алана Кербишли ў «Вест Хэме» ў 2006-м).

Пеп Гвардыёла здабыў сваю сотую перамогу дома ў «Манчэстэр Сіці», абыграўшы «Ліверпуль» (4:1) за 128 матчаў – гэта самы хуткі тэмп. Гэты каталонец усталяваў рэкорд Арсена Венгера, які дасягнуў адзнакі за 139 матчаў.

Эрык тэн Хаг стаў усяго толькі пятым трэнерам у гісторыі «МЮ», які фінішаваў у першай чацвёрцы ў першым сезоне на чале клуба (пасля Джона Бэнтлі ў сезоне 1912/13, Мэтта Басбі ў 1946/47, Рона Аткінсана ў 1981/82 і Луі ван Гала ў 2014/15).

Дын Сміт стаў першым трэнерам у гісторыі АПЛ, які вылецеў з камандай па выніках сезона ў двух сезонах запар (з «Норвічам» у мінулым і з «Лестэрам» у гэтым).

Раян Мэйсан у «Тотэнхэме» і Рой Ходжсан у «Крыстал Пэлас» мелі найбольшую розніцу ва ўзросце ў гісторыі АПЛ – 43 гады і 308 дзён.

Іншае

Усе тры новыя каманды («Борнмут», «Фулхэм», «Нотынгем Форэст») толькі чацвёрты раз у гісторыі захавалі прапіску ў АПЛ – такое здаралася толькі ў сезонах 2001/02, 2011/12 і 2017/18.

Фота: Andrew Yates/Global Look Press, The Guardian

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты