Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Бензема ярка развітаўся з «Бернабеу»: апошнім дакрананнем стаў гол, партнёры падкідвалі на руках, стадыён апладзіраваў стоячы

Бензема ярка развітаўся з «Бернабеу»: апошнім дакрананнем стаў гол, партнёры падкідвалі на руках, стадыён апладзіраваў стоячы

Карым аддаў мадрыдцам 14 гадоў.

5 чэрвеня, 13:56
Бензема ярка развітаўся з «Бернабеу»: апошнім дакрананнем стаў гол, партнёры падкідвалі на руках, стадыён апладзіраваў стоячы

«Рэал» згуляў у нічыю 1:1 з «Атлетыка» у матчы 38 тура Ла Лігі. Паядынак стаў знакавым тым, што ён быў апошнім у стане «сметанкавых» для Карыма Бензема, які правёў у клубе 14 гадоў.

Французскі нападаючы сышоў максімальна прыгожа, нанёсшы галявы ўдар з пенальці сваім апошнім дакрананнем на поле за «Рэал».

Стадыён праводзіў Карыма з поля авацыяй стоячы:

А партнёры пасля фінальнага свістка падкідвалі на руках:

Яны зрабілі гэта з усімі гульцамі, якія дакладна пакінуць клуб у бліжэйшы час: Марыяна Дыясам, Марка Асенсіа і Эдэнам Азарам:

Бензема правёў за «Рэал» 648 матчаў, у якіх забіў 354 мячы і аддаў 165 дзейсных перадач.

З іспанскім клубам француз выйграў 25 трафеяў, сярод якіх 4 чэмпіёнствы Ла Лігі, 3 нацыянальныя кубкі і 5 трафеяў Лігі чэмпіёнаў.

Па апошніх інсайдах, наступным клубам Бензема стане «Аль-Ітыхад» з Саудаўскай Аравіі.

Фота: Denis Doyle, Real Madrid C.F. / Twitter

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты