Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/«Шахцёр» не адпусціў «Энергетык-БДУ» – ўпэўнена перамог Брэст і амаль пазбавіў надзей БАТЭ ды «Дынама» на золата

«Шахцёр» не адпусціў «Энергетык-БДУ» – ўпэўнена перамог Брэст і амаль пазбавіў надзей БАТЭ ды «Дынама» на золата

Чарговае чэмпіёнства блізка?

2 лістапада 2022, 18:50
«Шахцёр» не адпусціў «Энергетык-БДУ» – ўпэўнена перамог Брэст і амаль пазбавіў надзей БАТЭ ды «Дынама» на золата

Сённяшняя гістарычная перамога «Энергетыка-БДУ» над мінскім «Дынама» працягнула інтрыгу ў чэмпіёнскай гонцы: «студэнты» падняліся на першы радок табліцы, але час знаходжання там залежыў ад гульні «Шахцёра» і «Дынама» з Брэста.

І салігарчане не памыліліся – атрымалі ўпэўненую перамогу над чэмпіёнам вышэйшай лігі-2019. Усе мячы былі забіты з розніцай у тры хвіліны – спачатку на 23-й адзначыўся тагалезец Мемэ Фесу:

А на 26-й прыгожа стрэліў у браму Ігар Іванавіч:

У другой палове гульні «Шахцёр» меў яшчэ некалькі шанцаў, але дзякуючы намаганням 20-гадовага брамніка Міхаіла Казакевіча «Дынама» больш не прапусціла. Фінальны лік – 2:0.

Пасля сённяшніх матчаў топ-5 вышэйшай лігі выглядае наступным чынам:

1. «Шахцёр» – 59 ачкоў

2. «Энергетык-БДУ» – 57 ачкоў

3. БАТЭ – 53 ачкі

4. «Дынама» Мінск – 53 ачкі

5. «Іслач» – 48 ачкоў

Чарговае чэмпіёнства «Шахцёра» дзесці блізка?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты