Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/У Д2 раззабіваліся з цэнтра поля: поспех прыносілі і прадуманыя ўдары, і выпадковы вынас, двойчы пацярпела адна каманда

У Д2 раззабіваліся з цэнтра поля: поспех прыносілі і прадуманыя ўдары, і выпадковы вынас, двойчы пацярпела адна каманда

Ёсць і гол са сваёй паловы.

Аўтар — bytribuna com
11 лістапада 2022, 18:23
У Д2 раззабіваліся з цэнтра поля: поспех прыносілі і прадуманыя ўдары, і выпадковы вынас, двойчы пацярпела адна каманда

У першай лізе перад апошнім турам практычна не засталося турнірных інтрыг: ужо вызначылася і тое, хто атрымаў прамую пуцёўку ў вышэйшую лігу («Смаргонь» і «Нафтан» – каманды ў апошнім туры завочна паспрачаюцца за залатыя медалі), і тое, хто будзе гуляць за месца ў «вышцы» ў «стыках» («Макслайн»).

А яшчэ за сезон у Д2 паспела набрацца невялікая калекцыя магутных галоў з далёкай дыстанцыі. Яе і прадстаўляем вашай увазе.

Зміцер Лебедзеў, «Астравец»

Хаўбэк-ветэран з каласальным вопытам гульні ў элітным дывізіёне з пяццю галамі стаў трэцім бамбардзірам каманды, якая спынiлася на пятым месцы. Пачаў ён з гола са сваёй паловы ўжо ў першым туры супраць «Маладзечна» (адзнака 2:55).

Марк Красноў, «Слонім-2017»

Расійскі форвард з“явіўся ў Слоніме ў ліпені гэтага года i стаў лідарам каманды. За 13 матчаў у складзе аднаго з аўтсайдэраў лігі ён накалаціў 10 мячоў.

У выязным паядынку супраць «Баранавічаў» («Слонім-2017» разграміў суперніка з лікам 6:2) Красноў і ўвогуле аформіў хет-трык. Лік у матчы ён адкрыў вось такім далёкім ударам за каўнер галкіперу (адзнака 1:13).

У пасляматчавым інтэрв“ю Марк прызнаўся, што момант для ўдару з далёкай дыстанцыі шукаў ужо даўно, а таксама пажартаваў, што пасля такога гола можа нарэшце з упэўненасцю назваць сябе футбалістам.

Юлій Кузняцоў, «Нафтан»

На рахунку хаўбека маладзёжнай зборнай у гэтым сезоне ўсяго адзін гол, але якi! У канцоўцы выязнога паядынку «Нафтана» супраць «Хвалі» апорнік пайшоў у адбор у цэнтр поля, і вынас мяча фантастычна ператварыўся ў гол – галкіпер гаспадароў Станіслаў Ляцко відавочна не чакаў, што мяч у гэтым эпізодзе заляціць у браму (адзнака 3:50).

Вадзім Бальбух, «Орша»

Варатар «Хвалі» пасля матчу з «Нафтанам» трапіў у запас, але ад яшчэ аднаго гола з цэнтра поля гэта пінчукоў не выратавала. Ужо праз два тыдні ў дададзены час паядынку супраць «Оршы» Антон Куратнік няўдала выбіў мяч – і ўжо праз некалькі секунд не змог выратаваць вароты пасля стрэлу ад хаўбека гасцей, які стаў пераможным (адзнака 4:27).

Які гол вам спадабаўся больш за ўсе?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты