Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Беларусы - у топе легіянераў РПЛ. Але нават гэта не ідзе ні ў якае параўнанне з беларусамі ў Казахстане
Блогі

Беларусы - у топе легіянераў РПЛ. Але нават гэта не ідзе ні ў якае параўнанне з беларусамі ў Казахстане

Складаныя часы не беларускіх гульцоў

Аўтар — Бэзавы Кіт
15 лютага 2023, 19:53
Беларусы - у топе легіянераў РПЛ. Але нават гэта не ідзе ні ў якае параўнанне з беларусамі ў Казахстане

Вы можа не ведалі, а футбольныя аматары падлічылі, што ў першай частцы сезону расійскай лігі, найбольшая колькасць легіянераў, якія выходзілі на поле, прадстаўлялі наступныя краіны:

Бразілія (11), Сербія (9), Беларусь (8), Аргенціна, Боснія і Герцагавіна, Харватыя (па 5). І гэта ўжо пасля столькага часу пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны...

Большасць замежнікаў у РПЛ прыязджаюць з Усходняй Еўропы, Паўднёвай Амерыкі і Цэнтральнай і Заходняй Афрыкі. Пры гэтым з азіяцкай канфедэрацыі футбола гулялі толькі два гульцы з Узбекістана. І гэта пры тым, што рускія чыноўнікі збіраюцца выходзіць з УЕФА праз санкцыі і абходзіць іх недзе ў Азіі...

Калі глядзець на лік замежных гульцоў у разрэзе каманд, то найбольшая колькасць у «Арэнбурга» (12), «Краснадара» (10), «Зеніта» і ЦСКА (па 9). Пры гэтым у «Факела» футбалісты-легіянеры на поле зусім не выходзілі.

Беларусаў больш за ўсё ў «Арэнбурзе» Марцэла Лічкі - адразу 4.

Вось, як выглядае карта ад пабліка «Футбольная картография» пасля нашага невялічкага цюнінга:

Аднак РПЛ і НФЛ - ужо не трэнд, зараз стала модна ездіць у Казахстан. Як мінімум Аляксандр Джыгера, Дзмітрый Яшын, Руслан Цевераў, Яўген Бярозкін, Дзмітрый Падстрэлаў, Ягор Хаткевіч, Максім Плотнікаў, Ігар Стасевіч, Ілля Васільеў ужо аформілі трансферы ў каманды з Д1 Казахстана. А колькі яшчэ будзе!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты