Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/Мінскае «Дынама» перамагло ў Суперкубку па пенальці, але ёсць нюанс: вырашальны стрэл пасля промаху быў перабіты – гэта легальна?
Відэа

Мінскае «Дынама» перамагло ў Суперкубку па пенальці, але ёсць нюанс: вырашальны стрэл пасля промаху быў перабіты – гэта легальна?

Памылка арбітраў ці не?

Аўтар — Бэзавы Кіт
15 сакавіка 2023, 20:03
Мінскае «Дынама» перамагло ў Суперкубку па пенальці, але ёсць нюанс: вырашальны стрэл пасля промаху быў перабіты – гэта легальна?

У матчы жаночага Суперкубка Беларусі зноў сустрэліся галоўныя сталічныя супернікі – «Дынама-БДУФК» і «Мінск». Менавіта гэтыя два клубы апошнія гады змагаюцца за ўсе тытулы ўнутры краіны. Пакуль поспех на баку «Дынама-БДУФК».

У новым сезоне першы матч паміж камандамі атрымаўся кінематаграфічным – усё дзякуючы надзейнаму брамніку «Мінска» Алене Гразновай, якая на працягу двух таймаў зрабіла нямала сэйваў, а таксама пацягнула пенальці і дабіванне на 70-й хвіліне. Гэта дазволіла камандзе на апошняй хвіліне забіць з вуглавога.

Па рэгламенту турніра адразу пасля асноўнага часу матча ідзе серыя пенальці, у якой адбылася напружаная барацьба. Абедзьве галкіперкі адбіла першыя ўдары, а дынамаўка Кацярына Уласевіч адбіла нават і другую спробу. Хаця правільна будзе сказаць дзве спробы Марыны Кісканен – першы пенальці расіянкі арбітры папрасілі перабіць, бо Уласевіч пачала рухацца яшчэ да стрэлу.

Але гэта не засмуліца галкіпера, і яна адбіла другі стрэл:

На вырашальны пяты стрэл выйшла Дар'я Сцяжко. І... прамахнулася – мяч паляцеў вышэй брамы. Арбітр Вольга Блоцкая па ўнутранай сувязі хвіліну абмяркоўвала з калегамі гэты эпізод, але дазволіла Сцяжко перабіць. Гэта можа быць вялікай памылкай (гэты момант на 2:11:56)

У правілах гульні ў футбол напісана, што ў момант удару па мячы частка хоць бы адной ступні брамніка каманды, якая абараняецца, павінна дакранацца лініі варот, знаходзіцца над ёй або ззаду яе.

Таксама ў выпадку, калі мяч праходзіць міма брамы альбо адскоквае ад перакладзіны або стойкі, удар перабіваецца толькі калі брамнік відавочна ўздзейнічае на гульца. Такога на відэа за Гразновай не заўважана – яна толькі падскокнула ў момант стрэлу над лініяй варот.

Парушэнне ці прыцянута за вушы? Напішыце ў каментарыях!

Вось так «Дынама-БДУФК» узяло свой дзявяты трафей. Дарэчы, каманда валодае ўсімі беларускімі рэгаліямі апошніх гадоў: Суперкубак Беларусі ў 2021, 2022 і 2023 гадах; чэмпіянат Беларусі ў 2020, 2021 і 2022 гадах; Кубак Беларусі ў 2020, 2021 і 2022 гадах.

Прыгожая серыя магла перарвацца, але не ў гэты раз!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты