Tribuna/вид спорта не определен/Блогі/Беларусский футбол/«Ясны ###, больш за Валодзю немагчыма нашкодзiць». Як у сацсетках рэагуюць на новага кіраўніка АБФФ замест Базанава

«Ясны ###, больш за Валодзю немагчыма нашкодзiць». Як у сацсетках рэагуюць на новага кіраўніка АБФФ замест Базанава

Чакаюць вiзiтаў футбалiстаў на фермы, чакаюць турнiру найгоршых зборных.

Аўтар — Tayrs
22 сакавіка, 21:46
1
«Ясны ###, больш за Валодзю немагчыма нашкодзiць». Як у сацсетках рэагуюць на новага кіраўніка АБФФ замест Базанава

22 сакавіка быў абраны новы кіраўнік АБФФ – заатэхнiк па першай адукацыi і былы памочнік Лукашэнкі Мікалай Шарснёў змяніў артылерыста Уладзіміра Базанава.

Новый глава АБФФ открылся пропагандистам: не думал рулить, пока не предложили, обыватель в футболе, скучает по советскому и любит проекты уровня дна

Большасць каментатараў у сацсетках настроена песiмiстычна. I нехта нават думае, што Базанава яшчэ прыйдзецца ўспамiнаць як нешта добрае (ну ўжо не, гэта нейкi амаль стакгольмскi сiндром).

Але ж многiя не бачаць розніцы паміж Шарснёвым і Базанавым – адзiн далёкi ад футбола па бiяграфii чалавек змянiў iншага, толькi i ўсяго.

Хаця былы суддзя АБФФ Віталь Аніхімоўскі сувязь Шарснёва i футбола такi знайшоў.

Таксама быў знойдзены шлях да кiравання футболам у рэжымнай Беларусi.

Некаторыя дзiвiлiся, чаму не вылучаны iншыя кандыдаты (хаця Аляксандр Глеб у вынiку ўвайшоў у выканкам АБФФ).

Нагадвалi i пра тое, што белфутбол у заняпадзе не са ўчора.

I, на жаль, не заўтра адтуль выйдзе (наконт «нiколi» мы не згодныя).

Цяпер футбалiстам прагназуюць больш блiзкае знаёмства з роднай для Шарснёва жывёлагадоўляй.

Цi з хобi Шарснёва – гiравым спортам.

I самы рэалны прагноз – яшчэ больш глыбокае пагружэнне ў iдэалогiю, пра недахоп якой Шарснёў настойлiва выказваецца.

Пры гэтым першае, пра што сказаў Шарснёў пасля «абрання» –жаданне перамен, што ў рэжымнай Беларусi звычайна караецца.

Усё ж такi ёсць i тыя, хто верыць у лепшую будучыню белфутбола з Шарснёвым. Але ж з пары такiх каментарыяў, якiя мы адкапалi, адзiн вельмi cвоеасаблiвы.

А iншы каментатар заяўляе, што пры Шарснёве на пасадзе кiраўнiка выканкама Лукашэнкi па Вiцебскай вобласцi там усё было дрэнна – але ж пры гэтым верыць, што вось у футболе у чыноўнiка раптоўна ўсё атрымаецца.

Ну а хтосьцi нават адрэагаваў на падзеi ў Доме футбола рыфмаванымi радкамi – вось як натхняе новы «лiдар» АБФФ!

Базанаў жа стаў намеснiкам старшынi i, па iнфармацыi Уладзiслава Татура, будзе адказваць за жаночы футбол – за яго таксама перажываюць у каментарыях.

Іншыя пасты блога