Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/АПЛ выпусціла відэа з найлепшымі галамі ад прадстаўнікоў кожнай нацыі: туды не ўключылі расіян, а вось на адэпта рэжыму лукашэнкі Глеба «адмена» не распаўсюдзілася

АПЛ выпусціла відэа з найлепшымі галамі ад прадстаўнікоў кожнай нацыі: туды не ўключылі расіян, а вось на адэпта рэжыму лукашэнкі Глеба «адмена» не распаўсюдзілася

Цікавы палітычны парадокс 🤷🏻‍♂️

Аўтар — Alex Zagorski
30 сакавіка 2023, 21:00
АПЛ выпусціла відэа з найлепшымі галамі ад прадстаўнікоў кожнай нацыі: туды не ўключылі расіян, а вось на адэпта рэжыму лукашэнкі Глеба «адмена» не распаўсюдзілася

24 сакавіка на афіцыйным YouTube-канале Англійскай прэм'ер-лігі было апублікавана відэа з найлепшымі галамі прадстаўнікоў кожнай нацыі. Хтосьці атрымаў асалоду ад пачуцця настальгіі – на жаль, больш мы не пабачым галоў Раналду, Суарэса, Анры і іншых зорак у адной з найлепшых ліг свету. Але знайшлося месца і палітыцы: у падборку не трапіў прадстаўнік Расіі (усяго ў лізе гулялі 8 футбалістаў з гэтай краіны), якая ад 24 лютага 2022 года вядзе вайну супраць Украіны.

У кантэксце такога відавочна палітычнага рашэння АПЛ цікава, што пад «адмену» не трапіў Аляксандр Глеб, якога ўключылі ў відэа як прадстаўніка Беларусі – краіны, тэрыторыя якой, на жаль, таксама выкарыстоўваецца войскам РФ для ўторгнення ва Украіну. Ды і сам Аляксандр зусім не далёкі ад палітыцы. Ніжэй толькі некалькі прыкладаў таго, як Глеб-старэйшы звязаны з рэжымам лукашэнкі, які садзейнічае вайне і рэпрэсуе сваіх суайчыннікаў.

На думку стваральнікаў відэа, найлепшым голам Аляксандра Глеба за «Арсенала» з'яўляецца той, што быў аформлены ў браму «Вест Бромвіча» 15 красавіка 2004 года (гол – у самым пачатку).

Калі каго-небудзь з беларусаў усё яшчэ хвалююць дасягненні Глеба ў АПЛ, то прыгадаем – усяго на рахунку Аляксандра 10 галоў у лізе.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты