Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/«Правілы гульні ў Англіі такія ж. Вось толькі футболам не кіруюць артылерысты і заатэхнікі». Экс-арбітр «вышкі» разнёс калег за хібы на карысць «Дынама» і маўчанне
Відэа

«Правілы гульні ў Англіі такія ж. Вось толькі футболам не кіруюць артылерысты і заатэхнікі». Экс-арбітр «вышкі» разнёс калег за хібы на карысць «Дынама» і маўчанне

Разбор моментаў

Аўтар — Бэзавы Кіт
6 красавіка 2023, 11:09
«Правілы гульні ў Англіі такія ж. Вось толькі футболам не кіруюць артылерысты і заатэхнікі». Экс-арбітр «вышкі» разнёс калег за хібы на карысць «Дынама» і маўчанне

Экс-арбітр чэмпіяната Беларусі Віталь Аніхімоўскі, які цяпер жыве ў Іспаніі, распавёў, што да гэтай пары сочыць за белфутболам. У сваім інстаграме суддзя падзяліўся меркаваннем па найбольш спорных эпізодах, якія здарыліся ў другім туры ЧБ.

Першы момант – гэта спрэчны гол форварда мінскага «Дынама» Уладзіслава Марозава пасля памылкі на выхадзе галкіпера «Славіі» Данілы Сокала. Здаецца, нападаючы тут парушыў правілы пры адборы мяча. Працаваў на матчы Сяргей Краснікаў.

Каментарый Аніхімоўскага:

Любімая каманда міністра «Дынама» прыкладна вось так перамагае ў Мазыры. Ці магчыма ў гэтым эпізодзе не заўважыць парушэнне? Магчыма! Асабліва, калі ты прыехаў, месцамі, іх не заўважаць.

Ну што, чарговы прагін залічаны! Усе задаволеныя.

Скрыпчанка пасля матча кажа: «Гэта мужчынская барацьба».На 1 секунду толькі ўявіце, што ў такой жа «мужчынскай барацьбе» нараджаецца гол «Славіі», а міністэрскае «Дынама» губляе ачкі. Гарантую, што ні аднаго з арбітраў дадзенага матчу вы больш ніколі не ўбачыце.

Вось і ўся «Мужчынская барацьба». Жаданне выслужыцца з аднаго боку і крывадушнасць з другога!

Другі эпізод тычыцца паводзін футбалістаў «Нёмана». Яны ў вельмі экспрэсіўнай форме спрабавалі даказаць парушэнне з боку гульцоў «Шахцёра» ў сваёй штрафной.

Аніхімоўскі кажа, што тут зусім іншая сітуацыя:

І я цяпер не пра дзеянні арбітра. Згодна з правіламі гульні, любое рашэнне рэферы трэба паважаць. Але проста паглядзіце на рэакцыю гульцоў "Нёмана»

Гопнікі-футбалісты Кавалевіча ляцяць на арбітра, адзін з іх штурхае яго ў грудзі. У гэтай сітуацыі жудасна ўсё.

Перад імі лепшы арбітр мінулага сезону, рэферы ФІФА, аб'ектыўна, адзін з лепшых і дасведчаных арбітраў краіны. І нават ён не знаходзіць у сабе рашучасці пакараць футбаліста як мінімум жоўтай, а ў ідэале чырвонай карткай.

Далёкія ад футбола прадстаўнікі Федэрацыі абавязкова выпішуць гульцу папярэджанне. І тое, калі палічаць гэта дарэчным.

Арбітры не адчуваюць падтрымкі. Гульцы гэтым карыстаюцца. Усё вельмі хутка скоціцца да кулачных баёў. І гэта на ўзроўні вышэйшай лігі краіны.

І арбітр прывёў прыклад з Англіі. Дзе зусім нядаў прамую чырвоную і 8 матчаў дыскваліфікацыі атрымаў нападаючы «Фулхэма» Аляксандр Мітравіч атрымаў за штуршок арбітра ў фінале Кубка Англіі.

«Правілы гульні ў Англіі такія ж. Вось толькі футболам не кіруюць артылерысты і заатэхнікі», – рэзюміруе Аніхімоўскі

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты