Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/❌ Першая адстаўка ў бягучым ЧБ: Крывушэнка не пратрымаўся ў Брэсце і пяці тураў. Тым часам інсайдэры ўжо называюць патэнцыйных зменшчыкаў

❌ Першая адстаўка ў бягучым ЧБ: Крывушэнка не пратрымаўся ў Брэсце і пяці тураў. Тым часам інсайдэры ўжо называюць патэнцыйных зменшчыкаў

Экс-трэнер мінскага «Дынама» і легенда БАТЭ.

Аўтар — Alex Zagorski
18 красавіка 2023, 17:37
❌ Першая адстаўка ў бягучым ЧБ: Крывушэнка не пратрымаўся ў Брэсце і пяці тураў. Тым часам інсайдэры ўжо называюць патэнцыйных зменшчыкаў

Першая адстаўка ў вышэйшай лізе-2023 здарылася 18 красавіка: Ігар Крывушэнка і брэсцкае «Дынама» скасавалі кантракт па ўзаемнай згодзе пасля няўдалага старту ў чэмпіянаце – чатыры паразы ў чатырох гульнях з розніцай забітых/прапушчаных 0:7. Відавочна незадавальняльны рэзультат для каманды, якая перад сезонам заяўляла пра амбіцыі на топ-5.

Нягледзячы на тое, што берасцейцы, сабраўшы баяздольны па мерках ЧБ склад, сапраўды выглядалі як прэтэндэнт на высокія месцы, з пачаткам чэмпіянату ў каманды мала што атрымлівалася – недарэчныя выдаленні, жудасная рэалізацыя і звычайны «няфарт».

Яшчэ адну прычыну няўдачы «Дынама» на старце вышкі назваў журналіст Уладзіслаў Татур:

– Чакаць не сталі [раней Татур паведамляў, што да матчу 4-га тура са «Слуцкам» Крывушэнка атрымаў два матчы на выпраўленне сітуацыі – Tribuna.com]

Дзіўна, але вопытны трэнер так і не ўстанавіў кантакт з дастаткова ўзроставай групай лідараў. Гульцоў не задавальнялі трэніроўкі, а таксама намёкі Крывушэнкі, што праблемы ў футбалістах, – напісаў Татур у сваім Telegram-канале.

Тым часам інсайдэры ўжо пачалі называць кандыдатаў на вакантную пасаду. Football.by паведамляе, што новым галоўным трэнерам брэсцкага «Дынама» можа стаць беларускі спецыяліст Сяргей Гурэнка. Таксама выданне зазначае, што кіраўніцтва клуба не разглядае мясцовых спецыялістаў (прывітанне Сяргею Кавальчуку, які неаднаразова вяртаўся ў складаныя часы).

Журналіст Мікалай Іваноў у сваім Telegram-канале піша, што на пасаду таксама прэтэндуе Аляксандр Юрэвіч, які зараз узначальвае зборную Беларусі-U17.

Telegram-канал «Белорусский Футбол», акрамя ўжо названых спецыялістаў, называе сярод кандыдатаў Паўла Раднёнка (галоўны трэнер «Энергетыка») і трэнера-легенду БАТЭ Дзмітрыя Ліхтаровіча. «БФ» адзначае, што найбольшыя шанцы ўзначаліць брэсцкі клуб маюць Раднёнак і Юрэвіч.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты