Tribuna/Футбол/Блогі/Футбол паўсюль/Ліверпуль, які можа вярнуцца ў буйную гульню

Ліверпуль, які можа вярнуцца ў буйную гульню

Ліверпуль спыніў сваю няўдалую серыю гульняў у Прэм’ер-лізе, каб спыніць непераможны Манчэстар Сіці ў захапляльнай і гарачай сустрэчы на ​​«Энфілдзе», у якой быў выдалены Юрген Клоп.

Аўтар — Paulo
16 кастрычніка 2022, 23:41
Ліверпуль, які можа вярнуцца ў буйную гульню

Ліверпуль спыніў сваю няўдалую серыю гульняў у Прэм'ер-лізе, каб спыніць непераможны Манчэстар Сіці ў захапляльнай і гарачай сустрэчы на ​​«Энфілдзе», у якой быў выдалены Юрген Клоп.

Ці азначае перамога Ліверпуля, што каманда вяртаецца ў барацьбу за вышэйшыя месцы ў АПЛ? Паспрабуем адказаць на гэтае пытанне пазней.

«Сіці» падсілкаваны галамі Холанда, які прыцягваў увагу абсалютна ўсіх, ехаў на «Энфілд» у якасці фаварыта і выдатная форма МанСіці кантрастам кідалася ў вочы з кепскім стартам Ліверпуля, які жудасна стартаваў у гэтым сезоне. Гэта быў расклад перад стартам гульні, не тое ж, што і ў апошнія сезоны, калі гульня гэтых каманд паміж сабой, вырашала шмат у гонцы за чэмпіёнства. А што ж было на полі, мы пабачылі добры Ліверпуль, мы пабачылі двубой роўных каманд, мы пабачылі чароўны «Энфілд».

Махамед Салах забіў пераможны гол, калі Ліверпуль прадэманстраваў выдатную гульню, нанёсшы Манчэстэр Сіці першую паразу ў сезоне. Егіпцянін цудоўна кантраляваў далёкі пас Алісана на 76-й хвіліне, перш чым пазіцыйна перагуляць Жаао Кансэлу і перагуляць Эдэрсана, не ўзгадваючы такі ж момант, калі Эдэрсан перагуляў Салаха ў пачатку другой паловы.

Каманда Клопа не мела ключавога форварда Луіса Дыяса і страціла абаронцу Ібрагіму Канатэ з-за траўмы перад гульнёй, вымусіўшы 36-гадовага Джэймса Мілнера заняць ролю правага абаронцы, а Джо Гомес склаў пару Ван Дэйку ў цэнтры абароны.

У двубоі, які разгарэўся у другім тайме, Манчэстэр Сіці меў некалькі шанцаў забіць гол і забіў у пачатку другога тайма, толькі гол Філа Фодэна была адменены пасля праверкі VAR, якая пацвердзіла фол Эрлінга Халанда на Фабіньё падчас перахопу мяча.

Ліверпуль, які стаў першай камандай у 19 матчах Прэмʼер-лігі, якая не дазволіла «Сіці» забіць, падняўся на восьмае месца ў табліцы з 13 ачкамі, у той час як дзеючы чэмпіён застаецца на другім месцы з 23-ма пунктамі. Паміж камандамі цэлая прорва па набраных пунктах, але відавочна, што паразы ад «чырвоных» прычыняюць ім асабліва востры боль.

Калі з МанСіці ўсё зразумела, каманда вядзе барацьбу за чэмпіёнства, пасля невялічкіх перабудоў летам, Гвардыёла хутка наладзіў сваю футбольную «машыну», якая пачала штампаваць перамогі, адну за адной, то з Ліверпулем, усё крыху інакш.

Па-першае, каманда магла перагарэць эмацыйна, пасля няўдалага завяршэння мінулай футбольнай кампаніі, калі яны ў апошнім тайме АПЛ страцілі чэмпіёнства, калі «Сіці» зладзіў ашаламляльны камбэк у гульні з Астан ВІлай. А апошняя гульня сезона, стала яшчэ адным ударам па камандзе Клопа, калі яны прайгралі фінал ЛЧ Рэал Мадрыду.

Па-другое, Ліверпуль страціў ключавога гульца, якім быў Садзіо Манэ. Ён быў стылеўтваральным гульцом, які меў моцны ўплыў на гульню каманды, як і ў атацы, так і ў гульні без мяча.

Па-трэццяе, цэлая чарада пашкоджанняў, якія не даюць Клопу права выбара. Ужо прайшло, прыкладна, палова сезона і ніхто не адкажа на пытанне, якая ж асноўная абойма ў Ліверпуля?

Чацвёртае, вельмі кепская гульня ў абароне, гэта хвароба працягваецца з канца мінулага сезона. Ван Дэйк не ў лепшай форме і траўмы аснаўных гульцоў.

Дык, ці азначае гэтая перамога, што Ліверпуль адшукаў сваю гульню? Хутчэй не, чым так, але ўпэўненасці яна ім дадасць, гэта сто адсоткаў. Каманда мела праблемы ў абароне, а стрымаць атаку МанСіці з неверагодным Холандам, гэта падстава для гонару і веры ў свае сілы. Клоп, пасля паразы ад Арсенала, адзначыў, што яго каманда не вядзе барацьбу за тытул АПЛ, але на маю думку, гэта было сказана, каб скінуць лішні ціск з гульцоў. Гвардыёла ж, як дасведчаны трэнер, адзначаў перад гульнёй, што яшчэ вельмі шмат часу, каб спісваць Ліверпуль. Так, Гвардыёла яўна цяміць у футболе(ха-ха).

Цяпер аргументы, чаму Ліверпуль, можа вярнуцца ў барацьбу за самыя высокія месцы.

Першае і галоўнае, гуляць яшчэ 28 тураў, а Ліверпулю 29, перанесены матч з Чэлсі.

Другое і тое, што трэба ўлічваць абсалютна ўсім камандам, сезон будзе разбіты, бо каманды на паўтары месяцы прыпыняць свае змаганні, каб гульцы паехалі на Чэмпіянат Свету ў Катары. У кагосьці ёсць гарантыі, што ўмоўны Арсенал, не паўторыць лёс Ліверпуля, з жудасным стартам?

Гульня супраць Вэст Хэма, якая адбудзецца пасярод тыдня, дапаможа зрабіць болей высноваў, ці вярнуўся Ліверпуль да лепшай формы, чым гэта было яшчэ два тыдні таму. Бо сустрэча супраць МанСіці, гэта асаблівая гульня і гэта асаблівы «Энфілд», калі форма выходзіць далёка не на першае месца.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

«Жанчына, жыццё, свабода»
22 лістапада 2022, 00:59
Шатландыя — Украіна
2 чэрвеня 2022, 02:16
Усе пасты