Tribuna/Футбол/Блогі/Футбол паўсюль/Ці можа Арсенал кінуць выклік МанСіці?

Ці можа Арсенал кінуць выклік МанСіці?

Аўтар — Paulo
6 лістапада 2022, 23:34
Ці можа Арсенал кінуць выклік МанСіці?

Каго мы разлічвалі бачыць на вяршыні турнірнай табліцы АПЛ, пасля трынаццаці тураў, Манчэстэр Сіці, Ліверпуль, Чэлсі, шмат паветра трэслася ў міжсезонні ад дзеянняў МЮ і Тотэнхэма, але мала хто ўзгадваў пра Арсенал, ну ці прынамсі, вельмі асцярожна.

Што мы бачым зараз, Арсенал перамагае Чэлсі і вяртае сабе першы радок.

Каманда Артэты застаецца адзінай камандай у АПЛ, якая забівала ў кожнай гульні, таксама, яны маюць найбольшую колькасць гульняў на нуль. Гэта выдатны паказчык у атацы і абароне, той самы сімбіёз, які забяспечвае перавага над астатнімі камандамі.

Яны набіраюць у сярэднім 2,61 пункты за гульню, страціўшы ўсяго пяць пунктаў за ўвесь сезон. Калі яны будуць працягваць з такой хуткасцю, у выніку яны набяруць 99 пунктаў, што на шэсць больш, чым у МанСіці ў мінулым сезоне, калі яны выйгралі лігу.

Нягледзячы на ​​​​выдатны пачатак кампаніі, Артэта не жадае казаць пра паўнамоцтвы сваёй каманды ў якасці прэтэндэнта на тытул. І гэтаму, у мяне ёсць сваё тлумачэнне.

  • Арсенал не згуляў яшчэ са сваім галоўным канкурэнтам за тытул, гэта МанСіці, той супернік, які выглядае мацней за «гарматнікаў» на дадзены момант.
  • Таксама, наперадзе чакаецца вялікая паўза ў спаборніцтвах, якая знітаваная з ЧС-2022 і там можа адбыцца што заўгодна, з любым гульцом, ад пашкоджанняў да эмацыйнага выгарання.
  • This page contains the following errors:error on line 1 at column 290: Opening and ending tag mismatch: br line 1 and div Below is a rendering of the page up to the first error.Адразу пасля «мундзіаля» у АПЛ пачнецца, ледзь не самы важны адрэзак у сезоне, калі ўжо дакладна вымалёўваюцца фаварыты ў чэмпіёнскай гонцы — гэта знакаміты Boxing Day(дзень падарункаў), калі каманды праводзяць тры туры за дзесяць дзён. І гэта адразу пасля Чэмпіянату Свету.

Гэта тры фактары, на дадзены момант, якія могуць значна паўплываць на амбіцыі Арсенала ў барацьбе за кубак АПЛ. Супернік у іх сур’ёзны, МанСіці — які імчыць да пятага чэмпіёнства за шэсць гадоў. У каманды Гвардыёлы ёсць важлівая перавага, досвед, тое, аб чым казаў Артэта, пасля перамогі над Чэлсі:«Гэта вельмі маладая каманда, але яны гулялі як сапраўды сталая каманда, і гэта вялікі крок супраць такога суперніка. Зараз мы атрымліваем вельмі добрыя вынікі, але гэта доўгі шлях, вельмі доўгі. Проста паглядзіце на тое, што зрабіў Манчэстар Сіці за апошнія шэсць гадоў. З лепшым мэнэджэрам у свеце, лепшай камандай у свеце. Мы павінны вельмі і вельмі паважаць гэта».

Арсенал зрабіў значны крок наперад — гэта факт. Кіраўніцтва, заўзятары і гульцы, атрымалі ўзнагароду за трываласць, якую яны праявілі ў мінулым сезоне, калі Артэта апынуўся пад ціскам, калі прайграў тры першыя туры і хадзілі чуткі, што яму быў пастаўлены ультыматум — перамога ці звальненне. Артэта змог выправіць становішча і каманда паказвала выдатны футбол, ён зрабіў стаўку на моладзь, на вельмі таленавітую моладзь, якая і адказала яму натхняльным футболам. Так, у каманды адбываліся зрывы, калі яны чаргавалі безпроігрышныя серыі з шэрагам няўдалых сустрэч, асабліва адчувалася розніца ў сілах, калі яны выступалі супраць МанСіці і Ліверпуля. Ну і змазаная канцоўка, калі маладая каманда не справілася з ціскам і згубіла месца ў ТОП-4.

Падсумоўваючы, Арсенал застанецца ў гонцы за чэмпіёнства. Гэта маладая, энергічная каманда, якая мае пэўны досвед, каб кінуць выклік МанСіці. Калі назіраеш за гульнёй Арсенала, ёсць нейкае ўнутранае пачуццё, што ў гэтай каманды адбылося штосьці асаблівае, ці тое вера ў свае сілы, ці тое досвед каманды, але яны паказваюць чэмпіёнскі футбол на дадзеным адрэзку. Гледзячы на Арсенал, узнікае думка, што гэта новы МанСіці. Іх перасоўванне па полі, дыяганалі ў штрафную, глыбокія падключэнні гульцоў, галы забівае абсалютна кожны гулец, прэсінг, іх высокі прэсінг. Калі хтосьці і можа спыніць цяперашні МанСіці, то гэта новы МанСіці — а гэта цяпер Арсенал.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

«Жанчына, жыццё, свабода»
22 лістапада 2022, 00:59
Шатландыя — Украіна
2 чэрвеня 2022, 02:16
Усе пасты