Tribuna/Хакей/Блогі/Стальные волки/Добрая гісторыя з Кубка Саюза па хакеі, або як заўзятарку выратавала атрыбутыка любімага клуба
Блогі

Добрая гісторыя з Кубка Саюза па хакеі, або як заўзятарку выратавала атрыбутыка любімага клуба

У «стальных ваўкоў» стальны мерч

Аўтар — Артур Гаврус
29 снежня 2022, 23:01
Добрая гісторыя з Кубка Саюза па хакеі, або як заўзятарку выратавала атрыбутыка любімага клуба

24 і 25 снежня ў Жлобіне праходзіў Кубак Саюза па хакеі. У турніры ад Беларусі бралі ўдзел дзве лепшыя каманды Экстралігі мінулага сезона - жлобінскі «Металург» і мінскае «Юнацтва», а ад Расіі - чэмпіён і фіналіст Усерасійскай хакейнай лігі - цюменскі «Рубін» і «Дынама» з Санкт-Пецярбурга. На матчы «Юнацтва» і «Рубіна» адбылася цікавая гісторыя. У адным з гульнявых эпізодаў гулец мінчан Герман Пірагоўскі выкінуў шайбу за межы пляцоўкі і трапіў у галаву адной з дзяўчын, якая знаходзілася ў гэты момант на трыбунах.

Пацярпелай у эпізодзе аказалася заўзятарка мясцовага «Металурга» па імені Анастасія. На наступны дзень вядучы YouTube-канала жлобінскай каманды сустрэўся з дзяўчынай. У невялічкім інтэрв'ю Анастасія расказала, што пасля той самай гульні з ёй звязаўся вінаваты ў сітуацыі і, пасля выбачэнняў, падарыў ёй шайбу са сваім аўтографам і кепку з лагатыпам турніру. А ад сур'ёзных наступстваў заўзятарку выратавала кепка «Металурга», якую яе дачка выйграла ў актыўнасцях на злашчасным матчы.

Пераможцам Кубка Саюза сталі хакеісты цюменскага «Рубіна», якія адолелі ў фінале мясцовы «Металург» з лікам 3:1. Беларускі спорт можа быць добрым, а клубны мерч часам ратуе вось у такіх непрыемных сітуацыях. Больш падрабязнасцяў дадзенага інцыдэнту можна даведацца ў відэа.

Іншыя пасты блога

Усе пасты