Tribuna/Аўта/мота/Блогі/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Баўціста сыходзіць у адрыў. Альвара дамінаваў на хатнім этапе WSBK у Барселоне і замацаваў лідарства ў чэмпіянаце

Баўціста сыходзіць у адрыў. Альвара дамінаваў на хатнім этапе WSBK у Барселоне і замацаваў лідарства ў чэмпіянаце

Пару гадоў таму, таксама ў складзе Aruba.it Racing-Ducati Альвара Баўціста ўжо паспрабаваў стаць чэмпіёнам сусветнага Супербайка, але тады саступіў Джонатану Рэю. Гэты сезон іспанец праводзіць амаль бездакорна, а этап у Барселоне наогул склаўся для яго ідэальна.

27 верасня 2022, 15:41
Баўціста сыходзіць у адрыў. Альвара дамінаваў на хатнім этапе WSBK у Барселоне і замацаваў лідарства ў чэмпіянаце

Фота: worldsbk.com

Пару гадоў таму, таксама ў складзе Aruba.it Racing-Ducati Альвара Баўціста ўжо паспрабаваў стаць чэмпіёнам сусветнага Супербайка, але тады саступіў Джонатану Рэю. Гэты сезон іспанец праводзіць амаль бездакорна, а этап у Барселоне наогул склаўся для яго ідэальна.

Узброеныя сілы Украіны працягваюць сваю нялёгкую працу і вызваляюць ад расійска-фашысцкіх захопнікаў сваю зямлю. Робячы гэта, яны ратуюць увесь свет, якому звар’яцелы дыктатар пагражае ядзернай зброяй, бо нічога іншага ў яго не засталося.

Не варта недаацэньваць яго пагрозы, аднак трэба памятаць, як ён баіцца за ўласную шкуру. Таму лепшае, што свет можа зрабіць зараз – гэта пашыраць ваенную дапамогу Украіне. Цяжкая ганебная параза прывядзе да канчатковага пахавання імперыі разам з яе дыктатарамі.

За вызваленне Украіны змагаюцца і гінуць у тым ліку беларусы. Баец палка «Пагоня» з пазыўным Жнец аддаў на днях сваё жыццё, за тое, каб свабоднай стала ў тым ліку і наша зямля. Яна вызваліцца дзякуючы ўкраінскім і беларускім героям. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Пакуль у свету ёсць Украіна, ён можа спачувацца нядрэнна і праводзіць спартыўныя спаборніцтвы, бо да астатніх цывілізаваных краін другая армія не дабярэцца. І Альвара Баўціста, хутчэй за ўсё, стане чэмпіёнам свету ў класе Супербайк, асабліва калі працягне выступаць гэтак жа ўдала, як у Барселоне ў мінулы ўік-энд.

Пачаў яго гоншчык Aruba.it Racing-Ducati не тое, каб ідэальна – кваліфікаваўся ў суботу толькі пятым. Аднак першым фінішаваў менавіта ён, а не ўладальнік поўлу з Team HRC (завадская Honda) Ікер Лекуона. Баўціста ўжо на старце першай гонцы захапіў лідарства і некаторы час адбіваўся ад дзейснага чэмпіёна Топрака Разгатліоглу. Аднак турак з Pata Yamaha with Brixx WorldSBK не толькі не абагнаў лідара чэмпіянату, але і сам пачаў губляць пазіцыі, фінішаваўшы на пятай.

Адным з тых, хто яго абагнаў, стаў шасціразовы чэмпіён сусветнага Супербайка Джонатан Рэй, які стартаваў трэцім, за сваім напарнікам па Kawasaki Racing Team WorldSBK Алексам Лоўсам. Таму ў першай тройцы ўтрымацца не ўдалася – брытанец фінішаваў толькі сёмым. А замкнуў першую тройку прадстаўнік GYTR GRT Yamaha WorldSBK Team Гарэт Герлаф.

Па падобным сцэнарыі прайшоў і ранішні нядзельны суперпоўл-спрынт, хіба што Лоўсу ўдалася замкнуць першую тройку – ён фінішаваў акурат за Рэем. А вось Разгатліоглу ізноў не хапіла тэмпу, і ён заняў чацвёртае месца. Лепей, чым напярэдадні, але для абароны тытулу ўсё роўна не карысна.

Крыху паправіць становішча ў Топрака атрымалася толькі ў фінальным заездзе ўік-энду, у якім яго Yamaha YZF R1 (як і Kawasaki ZX-10RR) Рэя нарэшце памералася моцай з Ducati Panigale V4R. Але не Баўцісты – той ізноў захапіў лідарства на старце і неўзабаве пакінуў пераследнікаў разбірацца паміж сабой. І былому і дзейснаму чэмпіёну выклік кінулі напарнік Баўцісты Міхаэль Рубэн Рынальдзі і гоншчык Motocorsa Racing Аксэль Басані.

Пазіцыямі ўсе чацвёра па ходу гонкі абменьваліся неаднаразова, і ў пэўныя моманты гоншчыкі на італьянскіх матацыклах былі на першых трох пазіцыях. Аднак абмежавалася ўсё ў выніку дублем Aruba.it Racing-Ducati, а Басані замкнуў першую пяцёрку, фінішаваўшы следам за Рэем.

Хэт-трык Баўцісты дапамог яму адарвацца на бяспечную адлегласць ад Разгатліоглу ў чэмпіянаце – у іх 394 і 335 ачкоў адпаведна. Рэй, які застаўся трэцім, наблізіўся да турка і мае 327 балаў. Ducati з 425 ачкамі лідзіруе сярод вытворцаў, Yamaha мае 376 балаў і займае другую пазіцыю, Kawasaki з 355 баламі на трэцяй.

Наступны этап сусветнага Супербайка пройдзе 7-9 кастрычніка ў партугальскім Эштарыле.

Іншыя пасты блога

Усе пасты