Tribuna/Футбол/Блогі/Оршанская битва/Юбілей першага аршанскага афрыканца

Юбілей першага аршанскага афрыканца

22 ліпеня адзначае 30-годзьдзе Соў Нуу «Буба» — першы і пакуль адзіны афрыканскі футбаліст у гісторыі «Старту». У складзе аршанцаў праваабаронца правёў 13 матчаў і забіў 1 гол.

Аўтар — VarSaSha
27 ліпеня 2022, 10:19
Юбілей першага аршанскага афрыканца

22 ліпеня адзначае 30-годзьдзе Соў Нуу «Буба» — першы і пакуль адзіны афрыканскі футбаліст у гісторыі «Старту». У складзе аршанцаў праваабаронца правёў 13 матчаў і забіў 1 гол. Прычым забіў ужо ў першым матчы за каманду, калі выйшаў на замену ў сустрэчы са «Смалявічамі», піша orshafans3

Гульня першага туру І лігі, у якую «швейнікі» вярнуліся праз 10 гадоў адсутнасьці, складалася няўдала, але атрымала пералом пасьля замены, праведзенай галоўным трэнэрам Аляксандрам Ладзяным. На 69-й хвіліне легенду каманды Мікалая Кітаёва замянілі і выпусьцілі Соў Нуу. Вядомы тады толькі адзінкам у Воршы футбаліст выйшаў на поле пад гучныя авацыі — на трыбунах нават зьявіўся сьцяг Гвінэі! «Буба», як прызнаваўся ён пазьней у інтэрвію, такога гарачага прыёму зусім не чакаў, але ад таго толькі здабыў моцны імпульс. Пасьля падачы штрафнога Соў Нуу зраўняў лік ударам галавой!

Дагэтуль захавалася відэа таго голу ў красавіку 2015 году:

Ужо праз тыдзень Буба забіў зноў, але ўжо ў сваю браму, у гасьцявым матчы супраць «Ліды». Пасьля гэтага яшчэ некалькі пасьпяховых матчаў, і... траўмы. Яны перашкодзілі гвінэйцу роўна правесьці сэзон. «Буба» прапусьціў шмат матчаў, пачаў рыхтавацца з дружынай да новага сэзону, але новы трэнэрскі штаб на чале зь Юрыем Канаплёвым не падоўжыў супрацоўніцтва з афрыканцам, і ён пакінуў Воршу. Соў яшчэ плянаваў паказаць свой узровень, але ў І лізе больш не гуляў.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты