«Шмат досьведу атрымала наша моладзь» - вынікі сезона для другой каманды Воршы

Скончыўся сэзон для «Старту-ІІ» у ІІ лізе чэмпіянату Беларусі. У заключным матчы аршанцы ў Барані саступілі пераможцу Віцебскай зоны — віцебскаму «Вялесу» 0:2. У выніковай табліцы зоны аршанцы сталі 5-мі і не прайшлі ў фінальны этап.

АўтарVarSaSha
10 кастрычніка, 19:43
0
«Шмат досьведу атрымала наша моладзь» - вынікі сезона для другой каманды Воршы

Скончыўся сэзон для «Старту-ІІ» у ІІ лізе чэмпіянату Беларусі. У заключным матчы аршанцы ў Барані саступілі пераможцу Віцебскай зоны — віцебскаму «Вялесу» 0:2. У выніковай табліцы зоны аршанцы сталі 5-мі і не прайшлі ў фінальны этап.

Галоўны трэнэр «ДзЮСШ-Ворша» Дзьмітры Суздальцаў падвёў вынікі мінулага сэзону для каманды для старонкі «Наш футбол. Віцебскі рэгіён».

— Вельмі цяжкі сэзон для нас. У нас у гэтым сезоне было шмат маладых хлопцаў, якія толькі знаёмяцца з дарослым футболам. Маладыя хлопцы толькі прывыкаюць да дарослага ножнага шпурляку, як паводзіць сябе на полі і за яго межамі.

Як паводзіць сябе ў калектыве, калі ёсьць «дзядзькі». Дзякуй нашым вопытным хлопцам, якія дапамагалі трэнэрскаму штабу будаваць калектыў, шмат падказвалі маладым хлопцам і дзяліліся вопытам ня толькі ў гульнях, але і ў трэніровачным працэсе.

Сэзон атрымаўся скамечаным. Значыць, рана нам яшчэ дужацца за мэдалі. Лічу, што мы заслужана занялі пятае месца ў чэмпіянаце. У гэтым сэзоне ў нас была вялікая нагрузка. Гулялі на тры франты. Маладыя хлопцы ўдзельнічалі ў чэмпіянаце ліцэнзаваньня, таксама мы прынялі ўдзел у чэмпіянаце Аршанскага раёну, кубку Аршанскага раёну, кубку Віцебскай вобласьці. Усе атрымалі гульнявую практыку.

Лічу, шмат досьведу атрымала наша моладзь. Цяпер будзем зьбірацца з кіраўніцтвам клюбу і падводзіць вынікі. І будзем будаваць пляны на наступны год. Пакуль нічога канкрэтнага сказаць не магу, ёсьць у нас пытаньні да кіраўніцтва і, думаю, што ў кіраўніцтва таксама знойдуцца пытаньні да нас. Хачу падзякаваць трэнэрскаму штабу і футбалістам за гэты сэзон!

Іншыя пасты блога