Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/На ЧС едзе экс-гулец БАТЭ, які пераадолеў спад і на вачах у Польшчы, але канкурэнт запальвае ў «Ювентусе», з досведам у ЧБ на Катар ёсць яшчэ адзін прэтэндэнт

На ЧС едзе экс-гулец БАТЭ, які пераадолеў спад і на вачах у Польшчы, але канкурэнт запальвае ў «Ювентусе», з досведам у ЧБ на Катар ёсць яшчэ адзін прэтэндэнт

Знаёмыя абліччы.

Аўтар — bytribuna com
12 лістапада 2022, 09:00
На ЧС едзе экс-гулец БАТЭ, які пераадолеў спад і на вачах у Польшчы, але канкурэнт запальвае ў «Ювентусе», з досведам у ЧБ на Катар ёсць яшчэ адзін прэтэндэнт

Да старту ЧС-2022 застаецца зусiм нямнога: ужо праз тыдзень у нядзелю адбудзецца матч-адкрыццё паміж гаспадаром турніру Катарам і Эквадорам. Каманды-ўдзельніцы актыўна публікуюць спісы тых, хто прыме ўдзел у мундыяле.

Паездзе туды i футбалiст з досведам у ЧБ: у спіс шчасліўчыкаў ад Сербіі трапіў экс-гулец БАТЭ Філіп Младзенавіч, для якога цяперашнi ЧС стане першым вялікім турнірам у складзе зборнай. На групавой стадыі сербы згуляюць супраць аднаго з фаварытаў турніру Бразіліі, а таксама паспрачаюцца за выхад у плей-оф з Камерунам і Швейцарыяй.

Мы ж раскажам пра тое, як праходзіць для двухразовага чэмпіёна Беларусі цяперашнi сезон, з кім ён будзе канкурыраваць у зборнай за месца ў аснове і хто яшчэ з былых гульцоў «вышкі» можа прыехаць у Катар.

Як Младзенавiч гуляе апошнiм часам?

Сезон-2020/21 склаўся для Младзенавіча найлепшым чынам: рэкордная рэзультатыўнасць (7+6 у 29 матчах сезона), залаты медаль чэмпіянату Польшчы і званне лепшага гульца лігі. Плюс Філіп стаў гульцом асновы ў зборнай, адыграўшы ключавую ролю ў галоўнай перамозе каманды за некалькі гадоў: два асісты і дэбютны гол у складзе «нацыяналкі», якія дапамаглi разграмiць зборную Расіі ў Бялградзе – 5:0 (адзнака 1:07) .

Наступны ж сезон і для Младзенавіча, і для «Легіі» склаўся супрацьлегла: клуб некаторы час ішоў у зоне вылету i стаў у выніку толькі дзясятым, а ў Лізе Еўропы дайшоў да групавога этапу, але заняў там апошняе месца. Гулец жа за сезон вызначыўся толькі раз (у прайграным матчы супраць «Лестэра» у ЛЕ) і нават ненадоўга быў сасланы ў фарм-клуб у Д3. Адбілася гэта і на практыцы ў зборнай: у афіцыйных сустрэчах серб згуляў толькі дзве хвіліны. Спад балканца тлумачыўся і тым, што пасля змены трэнера «Легія» перайшла ад схема з трыма цэнтральнымі абаронцамі (Младзенавіч у такой сітуацыі гуляў па ўсім краі, часта апынаючыся ля варот суперніка) да схемы ў чатыры абаронцы (серб у такой расстаноўцы гуляў злева ў абароне).

Летам варшаўскі клуб перажыў яшчэ адну трэнерскую перастаноўку: клуб узначаліў немец Коста Руньяіч, які вярнуў схему, дзе Філіп гуляў бліжэй да атакі, і экс-барысаўчанін зноў пачаў набіраць вынiковыя балы. За першую частку сезона ён адзначыўся пяццю галамі (лепшы паказчык у «Легіі»), чатыры разы асісцiраваў партнёрам і зарабіў адзін 11-метровы – часу на тое, каб пабіць асабісты рэкорд выніковасці за сезон, у серба яшчэ дастаткова. Асабліва атрымаўся ў яго матч супраць «Медзi» з Легніцы, у якім ён аформіў дубль і зрабіў галявую перадачу, а яго каманда выйграла з лікам 3:2. Паглядзіце на тое, як забіваў гулец.

Праўда, вярнуцца ў аснову зборнай гэта пакуль не дапамагло: у розыгрышы Лігі нацый Младзенавіч згуляў толькі ў адным з шасці паядынкаў. У матчы супраць славенцаў ён выйшаў у старце і зрабіў асіст на першы гол, але напачатку другога тайма быў заменены.

З кім Младзенавiч борацца за месца ў складзе на ЧС?

Сербы, як і «Легія», гуляюць па схеме ў тры цэнтральныя абаронцы, таму Младзенавіч разглядаецца тут у ролi левага латэраля. Канкурэнты на пазіцыю ў яго сур'ёзныя: вінгер «Ювентуса» Філіп Косціч, за якога турынцы гэтым летам выклалі «Айнтрахту» 13 мільёнаў еўра, і паўабаронца «Вероны» Дарка Лазавіч, які правёў больш за 200 матчаў у італьянскай Серыі А.

Не на карысць Младзенавіча і тое, у якой форме Косціч падыходзіць да турніру. «Юве», дзе серб за кароткі адрэзак часу стаў асноўным, выйграў пяць апошніх матчаў чэмпіянату, а сам гулец у перадапошнім туры супраць «Інтэра» аформіў асістэнцкі дубль, чым дапамог выйграць сваёй камандзе. Плюс да ўсяго партнёрам Косціча ў Турыне з'яўляецца галоўны форвард зборнай Душан Улахавіч – разбіваць нагуляныя сувязі трэнерскі штаб «нацыяналкі» наўрад ці стане.

Хто яшчэ з былых гульцоў «вышкі» можа паехаць у Катар?

Яшчэ адным гульцом на ЧС, раней выстпаўшым у беларускім чэмпіянаце, можа стаць былы форвард «Белшыны» і брэсцкага «Дынама» Джоэл Фамее, які ўлетку змяніў «Арэнбург», які выйшаў у РПЛ, на «Рубін», які адтуль вылецеў. Фамее патрапіў у пашыраны спіс зборнай Ганы, які складаецца з 55 прозвішчаў.

Праўда, шанцы на тое, што Джоэл усё ж адправіцца ў Катар, вельмі ўяўныя: апошні раз у зборную ён выклікаўся ў верасні мінулага года, прапусціўшы і Кубак Афрыкі, і матчы кваліфікацыі ЧС. Што ж тычыцца цяперашняга сезона для нападаючага, то ён з шасцю галамі ідзе ў топ-5 бамбардзіраў расійскага Д2.

А вось былы партнёр Младзенавіча па БАТЭ і зборнай Сербіі Няманя Мілунавіч не патрапіў у спіс тых, хто адправіцца на топ-турнір. Ды і ў цэлым апошні выклік у галоўную каманду абаронца «Црвены Звезды» атрымліваў ажно ў 2019-м.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты