Tribuna/Хакей/Блогі/Пинта-Шминта/Прома дня. КХЛ і экс-спонсара мінскага «Дынама» рэкламуе расійская порнаактрыса-фанатка, якая заўзела за зборную на ЧС-2018

Прома дня. КХЛ і экс-спонсара мінскага «Дынама» рэкламуе расійская порнаактрыса-фанатка, якая заўзела за зборную на ЧС-2018

Моцная калабарацыя.

Аўтар — Бэзавы Кіт
24 студзеня 2023, 12:39
5
Прома дня. КХЛ і экс-спонсара мінскага «Дынама» рэкламуе расійская порнаактрыса-фанатка, якая заўзела за зборную на ЧС-2018

Пільныя чытачы «Трыбуны» даслалі ў рэдакцыю фатаздымак новага рэкламнага банера лігі КХЛ, які вісіць наўпрост на вуліцы. Здаецца, нічога незвычайнага.

Але калі ўважліва ўглядзецца ў твар гэтай дзяўчыны, можна пазнаць знакамітую расійскую заўзятарку і порнамадэль Наталлю Нямчынаву. Шматлікія сусветныя СМІ пісалі пра рускую прыгажуню ў какошніку, якая заўзела за сваю зборную пад час дамашняга ЧС-2018.

Аднак не толькі фанатскімі справамі вядомая гэтая дзяўчо – яна здымаецца ў фільмах для дарослых пад псеўданімамі Наталля Андрэева, Natalya Andreeva, Annabell, Danica, Danica A, Delilah G. Акрамя таго двойчы здымалася для часопіса Playboy і неаднаразова ўдзельнічала ў закрытых сэкс-вечарынках.

Fonbet, партнёр КХЛ з 2017-га (бакі заключылі рэкорднае для Расіі па працягласці пагадненне паміж букмекерскай кампаніяй і спартыўнай арганізацыяй – тэрмінам на пяць гадоў), з'яўляўся афіцыйным спонсарам не толькі лігі, але і асабіста мінскага «Дынама». Фірма і клуб падпісалі кантракт на чатыры гады ў верасні 2021 года, але ўжо ў верасні 2022-га нешта пайшло не так. Новым букмекерам-спонсарам клуба стала кампанія Winline.

А спачатку ж генеральны дырэктар мінчан Сяргей Сушко спадзяваўся на працу праз эффектыўныя маркетынгавыя інструменты:

«Рады, што Fonbet стаў нашым партнёрам, бо гэта адзін з самых цікавых гульцоў на букмекерскім рынку. Прафесіяналізм каманды прыкметны з першых дзён зносін, таму не дзіўна, што стаўка зроблена на доўгатэрміновы кантракт. Гэта дазволіць максімальна эфектыўна выкарыстоўваць усе магчымыя маркетынгавыя інструменты. Упэўнены, супрацоўніцтва будзе выгадна для ўсіх – як для партнёра, так для клуба і балельшчыкаў».

Рэкламныя інтэграцыі «Дынама» і Fonbet з'ўляюцца ў сацсетках да гэтай пары, але банераў з Андрэевай пакуль не было:

Ёсць лагатым Fonbet і на афіцыйным сайце клуба:

Іншыя пасты блога

Усе пасты