Tribuna/Хакей/Блогі/Шахтерские будни/Гэта здарылася! Жыдкіх правёў 1000 матчаў у беларускай Экстралізе
Блогі

Гэта здарылася! Жыдкіх правёў 1000 матчаў у беларускай Экстралізе

Машына!

Аўтар — KentYara98
28 снежня 2022, 12:08
Гэта здарылася! Жыдкіх правёў 1000 матчаў у беларускай Экстралізе

Першы ў гісторыі нашай краіны, хто дасягнуў такой унікальнай адзнакі ў 1000 матчаў рэгулярках - Аляксандр Жыдкіх

Віншуем Аляксандра з такой гістарычнай лічбай. Яго імя назаўсёды застанецца ў гісторыі беларускага хакея!

Прафесійны шлях пачаўся для форварда больш за 22 гады таму. 20 верасня 2000 года ён дэбютаваў у складзе Віцебскага «Хіміка» ва ўзросце 16 гадоў, 8 месяцаў, 13 дзён. У той дзень у звяне з Андрэем Касціцыным і Арцёмам Волкавым Аляксандр выйшаў на лёд у Гродна супраць мясцовага «Нёмана», гаспадары перамаглі з лікам 10:2. І хоць у той віцебскай камандзе былі хлопцы і маладзейшыя, акрамя Жыдкіх на прафесійным узроўні ўжо ніхто з іх не выступае.

За 1000 матчаў у рэгулярных чэмпіянатах ён набраў 741 (266+475) бал. Бліжэйшы пераследнік - дзеючы гулец Ягор Сцяпанаў знаходзіцца на 9 месцы з 701 згуляным матчам.

Гэты рэкорд адбыўся на гасцявым матчы супраць маладзечанскага "Дынама", таму Аляксандр разам з камандай засяліўся ў гатэль. Нумар пакоя хакеіста вы дакладна можаце ведаць:

Джэрсі на матч таксама не было звычайным. Усе службы спрацавалі на 10+

Перамога гасцей маладзечанскага ледовага адбылася з сухім лікам - 3:0. Сухар таксама прынеслі ў падарунак юбіляру:

Пераможная распранальня ў гістарычны момант:

Віншуем легенду!

Іншыя пасты блога

Усе пасты