Замест сэлфі з напампаванымі вуснамі – утульныя сямейныя фота. Расказваем і паказваем жонку найлепшага футбаліста Беларусі-2022

Знаёмцеся, Кацярына Хвашчынская.

Аўтарbytribuna com
29 лістапада, 17:00
0
Замест сэлфі з напампаванымі вуснамі – утульныя сямейныя фота. Расказваем і паказваем жонку найлепшага футбаліста Беларусі-2022

Учора ў Мінску адбылася цырымонія закрыцця футбольнага сезона ў Беларусі «Зорны мяч-2022», на якой найлепшым футбалістам краіны абралі форварда «Мінска» Уладзіміра Хвашчынскага.

Мінскае «Дынама» адарыў кат, з БАТЭ хвалілі рэжым за 2020-ы, найлепшы суддзя чакае загадаў зверху. Як у Беларусі закрылі футбольны сезон

На рахунку 32-гадовага футбаліста 20 галоў у 26 матчах вышэйшай лігі гэтага сезона – нашмат больш, чым у іншых беларусаў у розных чэмпіянатах – таму гэтакі выбар федэрацыі падаецца цалкам апраўданым. Але калі ў вас ёсць іншыя варыянты, вы можаце прагаласаваць за найлепшага гульца Беларусі-2022 у нашым апытанні ў Telegram.

Атрыманую ўзнагароду Хвашчынскі прысвяціў сям’і:

– Цяпер ужо інакш успрымаю бацькоўства. Паверце, гэта тая ноша, якая абсалютна не гняце. Мая сямʼя — гэта самыя шчырыя, адданыя заўзятары. Усе мае ўзнагароды для сямʼі і для дзяцей. Прыходжу дадому і ўсміхаюся. Тут мяне чакаюць, шануюць, любяць.

А сям’я ў Хвашчынскага вялікая і крэпкая. Вось як выглядае Instagram-акаўнт жонкі футбаліста Кацярыны: дзеці, сямейны вольны час – зусім не падобна да звыклага вобраза акаўнта жонкі футбаліста.

Дарэчы, у сям’і Хвашчынскіх чатыры дзіцяці – дзве дзяўчынкі і два хлопчыка, пра нараджэнне крайняга стала вядома 20 кастрычніка. Сімвалічна, але за два дні да гэтага Уладзімір адзначыўся першым у кар’еры покерам у браму «Славіі».

Іншыя пасты блога