Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/Музыкант з медыяфутбола прабіваецца ў Еўракубкі. Ці атрымаецца ў форварда ўразіць каманду Юрэвіча не толькі песнямі?
Блогі

Музыкант з медыяфутбола прабіваецца ў Еўракубкі. Ці атрымаецца ў форварда ўразіць каманду Юрэвіча не толькі песнямі?

Нешта новае

Аўтар — Бэзавы Кіт
20 лютага 2023, 11:32
Музыкант з медыяфутбола прабіваецца ў Еўракубкі. Ці атрымаецца ў форварда ўразіць каманду Юрэвіча не толькі песнямі?

Беларускі медыяфутбол можа выйсці на новы ўзровень. Калі ўсё атрымаецца, футбаліст медыйнай каманды Inform ужо гэтым летам можа згуляць у кваліфікацыі Еўракубка. Але аб усім па парадку.

Выхаванец мінскай школы РЦАП-БДУ Дзмітрый Калінейка ў 2016 годзе дэбютаваў у складзе асноўнай каманды «Зорка-БДУ» у першай лізе. Паступова хлопец прагрэсаваў і дарос да трохгадовага кантракта з «Смалявічамі» ў 2018-м, дзе стартаваў у «вышцы» з матча супраць БАТЭ (0:1), выйшаўшы на замену напрыканцы матчу.

На жаль, праз некаторы час нападаючы атрымаў траўму, з-за якой прапусціў вялікую частку таго сезону, якая паўплывала на яго стан здароўя. У ліпені 2019-га прыйшлося завяршыць кар'еру ў прафесіяналах.

З таго часу прозвішча Калінейкі не было бачна ў футбольных медыя, але з'яўлялася на музычных платформах. Хлопец займаецца музыкай пад псеўданімам Serpantin і запісвае лірычныя трэкі. На YouTube-канал падпісаны 236 чалавек, а песні збіраюць ад некалькіх соцень да 14 тысяч праглядаў:

На стрымінгавых сэрвісах у хлопца з праслухоўваннямі крыху лепей:

Аднак да канца з футболу Серпантын не сышоў і да нядаўняга часу быў звязаны з ФК «Інформ», якім кіруе блогер Уладзіслаў Хаванскі. Якраз ён і апублікаваў відэа з расказам пра свайго найлепшага гульца – Калінейку, які вырашыў паспрабаваць вярнуцца ў родную каманду «Энергетык-БГУ».

Ці пройдзе адбор футбаліст, які даўно не гуляў на прафесійным узроўне? Даведаемся зусім хутка – пачатак новага сезона не за гарамі. Першую трэніроўку адзін з трэнераў клуба, які ў гэтым сезоне ўпершыню згуляе ў Лізе Канферэнцый.

Верыце, што ў хлопца ўсё атрымаецца?

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты