Нярвовы зрыў Бахара, загадка вусоў Юрэвіча (што скажаце?), быкі-амапаўцы заміналі гульцам, у боса «Дынама» трэсліся ногі

Эмоцыі і трыумф «Энергетыка».

АўтарAles Zagorski
3 лістапада, 07:08
3
Нярвовы зрыў Бахара, загадка вусоў Юрэвіча (што скажаце?), быкі-амапаўцы заміналі гульцам, у боса «Дынама» трэсліся ногі

Пасля паразы ад БАТЭ былі ўсе падставы меркаваць, што “Энергетык” не справіцца і з мінскім “Дынама” усё па тых жа прычынах: розніца ў бюджэце, статус і досвед гульцоў, празмернае хваляванне маладых студэнтаў, але… Хвалявацца давялося дынамаўцам.

«Энергетык-БДУ» амаль забіў чэмпіёнскія мары менскага «Дынама», а Абдыхолікаў стаў лепшым у лізе з пачатку стагоддзя

Градус напружання пачаў расці пасля таго, як «Энергетык» у другі раз – і ўжо беспаваротна – выйшаў наперад. Неўзабаве адбыўся жорсткі стык. У эпіцэнтры апынуўся дынамавец Арцём Быкаў, але гэтым разам мача паказваў не тое, на што мы маглі разлічваць.

А вось грымасы коўча мінчан Арцёма Чэлядзінскага рабіліся ўсё больш і больш цікавымі. Вось пры ліку 1:3.

А гэта ўжо калі справа дайшла да разгрому.

Увогуле, кампанія на лаве запасных у Чэлядзінскага была досыць цікавая. Можна было падумаць, што хлопцы ў шапках толькі і чакаюць каманды, каб разабрацца з супернікам па-мужчынску.

Дынамаўскі гендырэктар Андрэй Толмач не адставаў у эмацыйнасці ад Чэлядзінскага – ад хвалявання ў яго ажно трэслася нага.

Замены не выратавалі любімую каманду так званага міністра спорту Сяргей Кавальчука. Каб па дарозе ў падтрыбунку ніхто не парушаў закон аб правядзенні масавых мерапрыемствах, уважліва сачылі інтэлектуалы-амапаўцы.

Здаецца, «шэрыя быкі» пачувалі сябе гаспадарамі на свяце футболу: стаялі пасярод дарогі ў нетры стадыёну, а нікому не патрэбныя футбалісты асцярожна абміналі іх збоку.

Гэта пара дынамаўскіх заўзятараў абрала не лепшы матч для спаткання. Наўрад ці пасля ўбачанага вечар будзе рамантычным.

У складах каманд быў адзін Іван, і на трыбунах у яго была персанальная падтрымка.

Так, гаворка пра паўабаронцу мінчан Івана Бахара. Падчас гульні падпісант за Лукашэнку паўдзельнічаў у галявой атацы сваё каманды – можна нават сказаць, зрабіў выніковую перадачу на Душана Бакіча (хаця той добра так пакруціўся па штрафной перад тым, як забіць).

Але куды больш яскравы перфоманс футбаліст выдаў ужо пасля фінальнага свістка. Ад заўваг нейкага заўзятара ў Івана здарыўся нервовы зрыў, з якога вынікае, што гульцу сорамна за тое, чым скончыўся матч.

Ну і галоўная загадка па выніках матчу. Не, гэта не тое, ці стане «Энергетык» чэмпіёнам або ці будзе ён у медалях. Скажыце лепей іншае: што з вусамі Анатоля Юрэвіча – галоўнага творцы студэнцкай футбольнай феерыі? Вусы – фірмовы знак мэтра, але на «Трактары», такое адчуванне, трэнер быў без вусаў. Або гэта толькі аптычны абман? Вось і ламайце над гэтым галаву.

Іншыя пасты блога