Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/Навічкі мінскага «Дынама» падпісваюць дзіўныя паперы – Хадаркевіч за жанчыну, Хвашчынскі замовіў у будаўнічым на 75 рублёў

Навічкі мінскага «Дынама» падпісваюць дзіўныя паперы – Хадаркевіч за жанчыну, Хвашчынскі замовіў у будаўнічым на 75 рублёў

Нечакана.

Аўтар — Бэзавы Кіт
1 студзеня 2023, 10:00
4
Навічкі мінскага «Дынама» падпісваюць дзіўныя паперы – Хадаркевіч за жанчыну, Хвашчынскі замовіў у будаўнічым на 75 рублёў

Мінскае «Дынама» напрыканцы 2022-га паспела аформіць ужо нямала трансфераў на наступны сезон. Напрыклад, да каманды далучыліся экс-гулец «Гомеля» Павел Сядзько, а таксама адразу тры футбалісты, якія ўзялі срэбра з «Энергетыкам-БДУ», – Аляксандр Свірэпа, Андрэй Рылач і Арцём Макаўчык (адзіны з гэтага спісу без подпісу за Лукашэнку).

Пад падпісанні «Дынама» выкладвае відэа – не такія эпічныя, як з Аляксандрам Сачыўкам у свой час, але ўсё ж. І некаторыя прымусілі здзівіцца – на іх навiчкi падпісваюць паперы, але гэта зусім не іх уласныя кантракты.

31 снежня «Дынама» абвясцiла прыход Руслана Хадаркевіча з «Шахцёра». У роліку гулец адгукнуўся на званок легенды мінчан Ігара Гурыновіча, заехаў у офіс і атрымаў на подпіс дакумент. Гэта, як на ім значыцца, тэрміновая працоўная дамова – вось толькі працаўніком называецца зусім не Руслан, а Анастасія Папова, футбалістка жаночага «Дынама-БДУФК» (фота ў поўным памеры).

Ну а яшчэ больш дзіўнай была сітуацыя ў найлепшага футбаліста Беларусі-2022 Уладзіміра Хвашчынскага, якi зноў падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» на пачатку снежня. 32-гадовы нападаючы пакінуў «Мінск», за які забіў 20 мячоў у 27 гульнях сезона. Гэта ўжо чацвёрты заход форварда да «бела-блакітных». Хвашчынскі выступаў у сезонах 2013-2014, 2016-2018, а таксама 2020-2021. За гэты час футбаліст правёў 123 матчы, у якіх вызначыўся 30 мячамі. Калі коратка, то гэтая схема выглядае вось так:

Крэатыўшчыкі з «прэс-службы» знялі ролік-прадстаўленне гульца пад музыку з савецкага фільма «Службовы раман». I калi Уладзiмiр падпісвае кантракт – гэта зусім не пагадненне са сваім клубам, а накладная з будаўнічай крамы. Хвашчынскi быццам узгадняе закупку на суму 75 рублёў (фота ў поўным памеры).

Спадзяемся, што гэта быў не аддзел «Драўляныя вырабы»

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты