Tribuna/Футбол/Блогі/Подержи мое пиво/Футбалісты БАТЭ паказалі, як ненадзейным беларусам трэба вяртацца з «загніваючай» Еўропы: хутка і на каленях
Блогі

Футбалісты БАТЭ паказалі, як ненадзейным беларусам трэба вяртацца з «загніваючай» Еўропы: хутка і на каленях

Спойлер: гэта пакуль што толькі жарт.

Аўтар — Бэзавы Кіт
15 лютага 2023, 20:43
4
Футбалісты БАТЭ паказалі, як ненадзейным беларусам трэба вяртацца з «загніваючай» Еўропы: хутка і на каленях

Ужо колькі дзён гудзіць беларуская супольнасць з прычыны стварэння так званай камісіі па бяспечнаму вяртанню суайчыннікаў на радзіму. У склад гэтага нечакана з'явіўшагася органа ўвайшлі прапагандысты, адыёзныя твары і нават тыя, да каго ў беларусаў вельмі шмат пытанняў, напрыклад, Дзмітрый Баскаў.

Але як і чакалася многімі незалежнымі спецыялістамі, на самой справе гэта ўсё – абсалютная прафанацыя і спекуляцыя. Вось тлумачэнні выдання «Нашай Нівы» наконт гэтай ініцыятывы:

Яшчэ раней пра неабходнасць прабачэнняў казаў і выгнаны экс-прэзідэнт НАК Беларусі. Вось яго мемная цытата на гэты конт: «Мой вам совет: домой, кайтесь и становитесь на колени. Заплатите штрафные санкции за нанесенный ущерб».

Магчыма з гэтай нагоды (а можа і проста так) футбалісты барысаўскага БАТЭ пачалі трэніравацца па вельмі крэатыўнай тэхніцы – на каленях паўзком: ВІДЭА

Ну, можа яно і правільна, трэба ж неяк капітана Драгуна на сезон падпісаць!

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты