Tribuna/Хакей/Блогі/Viejšnoryja history/У Маладзечна заўзятар страціў прытомнасць пасля гульні. Яму дапамаглі не адразу, але ў гэтай гісторыі добры канец!
Блогі

У Маладзечна заўзятар страціў прытомнасць пасля гульні. Яму дапамаглі не адразу, але ў гэтай гісторыі добры канец!

Давайце дапамагаць адзін аднаму.

Блог — Viejšnoryja history
Аўтар — KentYara98
19 лістапада 2022, 19:44
У Маладзечна заўзятар страціў прытомнасць пасля гульні. Яму дапамаглі не адразу, але ў гэтай гісторыі добры канец!

У суполцы заўзятараў «Дынама» з Маладзечна паявіўся допіс пра нетыповае здарэнне, якое можа стаць прыкладам для нас.

Справа ў тым, што 17 лістапада пасля прайгранага матча «Нёману» (1:4), адзін з самых узроставых заўзятараў клуба Павел Андрэевіч падслізнуўся і ўпаў на пешаходным пераходзе насупраць лядовага палаца. Пры гэтым ён стукнуўся галавой аб асфальт і страціў прытомнасць.

«На жаль, многія прайшлі міма, нават не паспрабаваўшы дапамагчы. Аднак знайшліся людзі, якія прывялі ў пачуццё, аказалі першую дапамогу і выклікалі хуткую. Сярод гэтых людзей былі нашы заўзятары і заўзятары ХК «Нёман», - пішуць маладзечанскія фанаты.

Пацярпеўшы заўзятар сказаў што ў бальніцы яму правялі абследаванне, страсення не выявілі і адпусцілі дадому. Ён прасіў перадаць словы падзякі ўсім тым, хто дапамог.

«Будзьце дабрэй адзін да аднаго, бо ў такую ж сітуацыю можа патрапіць і ваш блізкі чалавек!», - добрыя словы заўзятараў!

Іншыя пасты блога

Усе пасты