Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Неверагодны прывоз брамніка «Лейпцыга» – паглядзіце, як данецкі «Шахцёр» забіў першы мяч у новым сезоне ЛЧ

Неверагодны прывоз брамніка «Лейпцыга» – паглядзіце, як данецкі «Шахцёр» забіў першы мяч у новым сезоне ЛЧ

На Б5 замест Лігі чэмпіёнаў – РПЛ.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Tribuna.com
6 верасня 2022, 22:45
Неверагодны прывоз брамніка «Лейпцыга» – паглядзіце, як данецкі «Шахцёр» забіў першы мяч у новым сезоне ЛЧ

Стартаваў новы сезон Лігі чэмпіёнаў, і ў нас ужо ёсць першай сенсацыя – лонданскі «Чэлсі» саступіў «Дынама» з Заграба (0:1). Перамогу харватам прынёс гол Міслава Оршыча на 13-й хвіліне.

Таксама мы пабачылі, здаецца, і галоўны кур’ёз 1-га тура: данецкі «Шахцёр» адкрыў лік забітым галам не без дапамогі 32-гадовага брамніка брамніка «Лейпцыга» Пэтэра Гулачы.

На 16-й хвіліне гульні венгр памыліўся ў зусім простай сітуацыі пасля паса ад сукамандніка, заблытаўшыся ў нагах, і згубіў мяч, чым і скарыстаўся паўабаронца ўкраінскай каманды Мар’ян Швед. 

Адзначым, што беларусы не могуць сачыць за матчамі ЛЧ на тэлебачанні, замест іх «Беларусь 5» транслюе гульню мінулага тура расійскай прэм’ер-лігі паміж «Растовам» і маскоўскім «Тарпеда» (1:0). Вось як выглядае імпартазамяшчэнне. 

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты