Футбол замест вайны! Беларус пераплавіў гільзы ад патронаў на кубак свету FIFA

Якімі толькі майстрамі не славіцца Беларусь! Вось у YouTube знайшоўся рукасты чалавек, які змог з пустых гільз ад патронаў зрабіць Кубак ФІФА. Гэты жыхар аднаго з мястэчак нашай краіны завёў канал пад назвай «HotMetal» у 2020-м і пачаў збіраць мільёны...

БлогVirus Spartovy
АўтарБэзавы Кіт
9 кастрычніка, 20:30
0
Футбол замест вайны! Беларус пераплавіў гільзы ад патронаў на кубак свету FIFA

Якімі толькі майстрамі не славіцца Беларусь! Вось у YouTube знайшоўся рукасты чалавек, які змог з пустых гільз ад патронаў зрабіць Кубак ФІФА. Гэты жыхар аднаго з мястэчак нашай краіны завёў англамоўны канал пад назвай «HotMetal» у 2020-м і пачаў збіраць мільёны праглядаў.

Яго кантэнт базіруецца на зборцы розных рэчаў, якія змяшчаюць каляровыя металы. Пасля гэтага аўтар разбірае і пераплаўляе свой металалом ў зліткі і адлівае розныя цікавыя рэчы.

Усё гэта здымаецца ў Беларусі:

Чарговая ідэя блогера стала сімвалічнай:

«Я шукаў ідэю для відэа і не ведаў, што расплавіць. Наткнуўся на відэа з футбольнымі чэмпіёнамі і вырашыў выплавіць кубак ФІФА з латуні. Я сабраў пакінутыя гільзы і латуневую сантэхнічную фурнітуру і адліў з іх дакладную копію кубка».

Вось што з гэтага атрымалася:

Спачатку трэба было зрабіць мадэльку з пластыка:

Потым у пераплаўку адправіліся гільзы:

Пачалася магія – статуэтку апусцілі ў сыпучы раствор, каб зрабіць злепак...

...У які залілі расплаўлены метал:

Атрымалася загатоўка з ручкамі, якую трэба давесці да розуму:

І дадаць 2 гадзіны на ручную шліфоўку:

Ура! Кубак ФІФА гатовы, і працэс яго стварэння ацанілі ўжо больш за 23 000 гледачоў!

 

Іншыя пасты блога