Дзе і як паглядзець ЧС-2022 у Катары на тэрыторыі Беларусі? Гайд з бясплатнымі і хуткімі спосабамі падключэння

Дашліце сябрам!

БлогVirus Spartovy
АўтарKentYara98
20 лістапада, 13:00
12
Дзе і як паглядзець ЧС-2022 у Катары на тэрыторыі Беларусі? Гайд з бясплатнымі і хуткімі спосабамі падключэння

Дачакаліся! Увечары 20 лістапада распачнецца чэмпіянат свету па футболе ў Катары. Гэты турнір заўсёды выклікае інтарэс у тэлегледачоў па ўсім свеце, але ў беларусаў у гэтым годзе ёсць праблемы.

Усе матчы ЧС не будуць паказваць па тэлебачанні ў Беларусі. Гэта стала вядома пасля ўводу шостага пакета санкцый ЕС, куды ў пачатку чэрвеня гэтага года трапіла і Белтэлерадыёкампанія. Таксама ў сярэдзіне чэрвеня-2022 УЕФА выключыў БГТРК са спісу афіцыйных вяшчальнікаў футбольнай Лігі Нацый, дзе выступала зборная Беларусі.

Але давайце паглядзім, як жа можа паглядзець сусветнае дзейства з дапамогай тэхналогій.

Паўлегальны варыянт: VPN + сайты тэлеканалаў краін-суседак

З блакіроўкамі і забаронамі нешта зламалася для Расіі. На тэрыторыі гэтай краіны правы на паказ матчаў ЧС набыў канал «Матч ТВ». Таму глядзець трансляцыі з Катара онлайн будзе магчыма праз «Матч ТБ». Яны будуць адкрыты толькі карыстальнікам з Расіі, або жыхарам Беларусі з спадарожнікавай падпіскай ці карыстальнікам відэасэрвісаў.

На рускай мове таксама будзе паказваць матчы казахстанскі канал Qazsport – тут трэба ўключыць адпаведныя налады IP у VPN-сервісе для гэтага рэгіёна. Гэта адзін з найбольш хуткіх метадаў падключэння.

Падзелімся з вамі невялікім лайфхакам – як падключыць добры VPN на месяц бясплатна: у некаторых такіх сэрвісаў ёсць вяртанне грошай тэрмінам да 45 ці 30 дзён – гэтага хопіць нават каб паглядзець фінал! Напрыклад, вы можаце паспрабаваць такі метад у ExpressVPN ці СyberghostVPN. Або скарыстацца старым добрым PsiphonVPN.

Калі вы добра валодаеце беларускай мовай, то складанасцей з праглядам матчаў на ўкраінскай ў вас быць не павінна. Тут футбол будзе трансліраваць тэлеканал «Суспільне» (але трансляцыя на гэтым сайце не працуе) і платформа MEGOGO. Гэты медыясэрвіс будзе трансляваць усе матчы на канале «Футбол» і ў адпаведным раздзеле, а таксама атрымае долю эксклюзіваў у 18 матчаў з-за шчыльнай сеткі штатных праграм на «Суспільне».

Вам спатрэбіцца ўкраінскі IP і не беларуская картка для аплаты. Украінскія сервісы блакуюць амаль усе грашовыя пераводы з Беларусі, улада якой дапамагае Расіі забіваць украінцаў.

Падпіска «Максімальнага» тарыфу на адзін тыдзень каштуе ўсяго 2 беларускіх рублі. Таксама працяг на яшчэ месяц будзе каштаваць вам 10 рублёў.

Калі вам трэба варыянт з тэрыторыі Польшчы, то там ЧС будуць паказваць каналы TVP или Polsat Sport. Яны будуць трансляваць кожны матч у прамым эфіры. Але і тут без VPN никуды. Вы можаце спампаваць мабільны Дадатак TVP Sport, уключыць польскі IP і бясплатна глядзець футбол пад цікавы каментар і якасную аналітыку.

Пірацкія варыянты прагляду

Ёсць некалькі надзейных анлайн-агрэгатараў, якія крадуць трансляцыі і жывуць за кошт паказу рэкламных банераў на сайце. Таму гэты метад найменш якасны і мае шмат перашкод на шляху да асалоды. Але ён бясплатны.

Гэта можа быць livetv.sx або goooool.оrg. Павялічыць якасць прагляду вам дапамогуць устаноўленыя на ваш камп'ютар праграмы SopCast або TorentStream – яны выкарыстоўваюць тэхналогію peer to peer (P2P), таму вам не патрэбныя велізарныя паласы прапускання або серверы.

Таксама праз IPTV-плэеры вы можаце знайсці дадатак Televizo ці які небудзь іншы.

Легальныя варыянты: трэба выйсці са свайго пакоя

Вам спатрэбіцца зайсці ў кафэ, бар ці ў любое іншае месца, дзе будзе тэлевізар ці праектар. Уладальнікі некаторых устаноў кажуць, што вырашылі паказваць ЧС праз расійскі «Матч ТБ» у межах некамерцыйнага выкарыстання. Галоўнае для іх не браць грошы за ўваход і за паказ, толькі і ў такім выпадку можна трансляваць буйныя турніры.

На групавым этапе вы можаце прыцаніцца да месцаў з трансляцыямі, а пачынаючы з плэй-оф спатрэбіцца браніраваць месцы, бо інтарэс будзе вялікім.

У Мінску вы можаце схадзіць у наступныя бары: «Гвоздь», Barrel Bar, «Камянiца», «Дрожжи Юнайтед» і іншыя

Або ёсць варыянт для інтравертаў – букмекерскія канторы. У 2018 годзе падчас ЧС яны прымалі стаўкі на турнір і падавалі трансляцыі матчаў. Верагодна, гульцы змогуць глядзець трансляцыі і цяпер на сайтах і ў дадатках букмекераў. Але супрацоўнікі падтрымкі ўсіх легальных БК у Беларусі пакуль не валодаюць інфармацыяй аб такіх трансляцыях.

Калі вы не зможаце паглядзець матчы ЧС ў прамым эфіры, тады для вас ёсць унікальная прапанова – галоўны беларускі дадатак пра спорт ад «Трыбуны» абнавіўся спецыяльна да ЧС-2022 (пакуль толькі для IOS).

У дадатку вы знойдзеце:

  • каляндар, расклад, вынікі, табліца сетку і плэй-оф ЧС-2022 у зручным матч-цэнтры;
  • падрабязную статыстыку ЧС у рэжыме рэальнага часу;
  • анонсы, інтэрв'ю і меркаванні экспертаў, а таксама шмат іншых цікавых і карысных для любога заўзятара рэчаў!

📱 Усталяваць дадатак можна па спасылцы: https://onelink.to/j4zxku

***

Магчыма вы ведаеце яшчэ надзейныя інструменты прагляду гульняў ЧС – чакаем вашы лайфхакі ў каментарах.

Іншыя пасты блога