Tribuna/Іншыя/Блогі/Virus Spartovy/Фантастычная гісторыя. Былая палiтзняволеная выхавацелька ва ўзросце 40+ пераплыла Нёман, каб уцячы з краіны
Відэа

Фантастычная гісторыя. Былая палiтзняволеная выхавацелька ва ўзросце 40+ пераплыла Нёман, каб уцячы з краіны

«Я хацела захапіць уладу апельсінамі і «Ролтанам», мусіць»

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
26 студзеня 2023, 18:08
Фантастычная гісторыя. Былая палiтзняволеная выхавацелька ва ўзросце 40+ пераплыла Нёман, каб уцячы з краіны

На YouTube-канале Руслана Кулевіча «МЫ ВЕРНЕМСЯ» выйшла інтэрв'ю з былой палiтзняволенай Таццянай Астроўскай, у якім жанчына распавяла пра тое, як пераплыла Нёман, каб пасля свайго нечаканага вызвалення збегчы з краіны, пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання ў СІЗА, і пра тое, як прымала душ толькі 15 хвілін на тыдзень.

Як аказалася, Таццяна Астроўская — памочніца выхавацелькі ў садочку сына галоўнага рэдактара Tribuna.com Алега Гаруновіча.

«Уражвае, што жанчына не страціла надзею і любові да беларусаў.

Балюча – ад таго, што адбываецца з людзьмі за кратамі. Напрыклад, я не ведаю, што Сцяпан Латыпаў спрабаваў павесіцца ў карцары на Валадарцы, і што там жа мастак Алесь Пушкін рэзаў сабе вены.

Са смешнага (ну як смешнага) – тое, што лукашэнкаўскія халуі не могуць паверыць, не могуць уцяміць, што беларусы могуць дапамагаць беларусам проста так, ад душы, выключна па-валанцёрску (памочніцу выхавацелькі падазравалі ў тым, што яна фінансавала пратэсты, ха-ха, і каб у гэтым разабрацца, спатрэбілася нешта каля 15 так званых следчых)», - напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Алег Гаруновіч.

Дарэчы, для Таццяны адкрыты збор на bysol.org. Дарагія беларусы, не будзьце абыякавымі!

Іншыя пасты блога

Усе пасты