Tribuna/Іншыя/Блогі/Virus Spartovy/Тэрміновы збор на арганізацыю пахавання 34-гадовага беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава, які загінуў пад Вуглядарам
Збор

Тэрміновы збор на арганізацыю пахавання 34-гадовага беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава, які загінуў пад Вуглядарам

Вечная памяць герою!

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
28 студзеня 2023, 17:12
Тэрміновы збор на арганізацыю пахавання 34-гадовага беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава, які загінуў пад Вуглядарам

Эдуард Лобаў - былы палітвязень. У 2010 годзе ён быў затрыманы, а пасля незаконна асуджаны на чатыры гады калоніі строгага рэжыму. Эдуард цалкам адбыў свой тэрмін у калоніі «Ваўчыныя норы» ў Івацэвіцкім раёне. Таксама Лобаў з'яўляўся былым сустаршынёй «Маладога фронту».

З лета 2015-га ваяваў за Украіну, быў у складзе тактычнай групы «Беларусь». У апошні час беларус служыў у 72-й асобнай механізаванай брыгадзе ЗСУ, у мінулым годзе ўдзельнічаў у вызваленні Кіеўскай вобласці, у апошнія месяцы ваяваў у раёне Угледара, дзе і загінуў ад асколачнага ранення 26 студзеня бягучага году.

Родныя Эдуарда аб'явілі збор на арганізацыю развітання з беларускім героем. Аказаць дапамогу родным можна па наступных рэквізітах:

Назва банка: Bank Millennium S.A. IBAN: PL 751160 2202 0000 0003 6482 8385 SWIFT: BIGBPLPW Уладальнік рахунку: MARYNA LOBAVA

Да збору ўжо падключылася беларуская чэмпіёнка свету і прызёр алімпійскіх гульняў па плаванні Аляксандра Герасіменя. На сваёй старонцы ў Instagram яна выклала пост з заклікам аказаць дапамогу сям'і беларускага добраахвотніка.

Не будзьце безуважнымі і вы. Калі няма магчымасці дапамагчы фінансава – вы можаце аказаць інфармацыйную падтрымку, калі гэта бяспечна для вас. Разам да перамогі!

Адзначым, што гэта ўжо 19-ты беларус, які аддаў жыццё за незалежнасць Украіны і Беларусі на ўкраінскай зямлі, з пачатку поўнамаштабнай вайны, якую развязала Расія супраць Украіны.

Іншыя пасты блога

Усе пасты