Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Шыкаўка зрабіў дубль у Польшчы пасля выхаду на замену – для гэтага спатрэбілася ўсяго 18 хвілін

Шыкаўка зрабіў дубль у Польшчы пасля выхаду на замену – для гэтага спатрэбілася ўсяго 18 хвілін

Аднак каманду гэта не выратавала.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
29 студзеня 2023, 21:25
Шыкаўка зрабіў дубль у Польшчы пасля выхаду на замену – для гэтага спатрэбілася ўсяго 18 хвілін

Беларускі форвард польскай «Кароны» Яўген Шыкаўка вызначыўся дублем у матчы супраць «Легіі» ў рамках польскай Экстракласы. Беларус выйшаў на замену на 61 хвіліне матча пры ліку 0:3 не на карысць «Кароны», і ўжо праз чатыры хвіліны вызначыўся першым узяццем варот. Шыкаўка філігранна ўцёк ад абаронцы «Легіі» і з лёгкасцю прашыў брамніка сапернікаў.

Яшчэ праз 14 хвілін Яўген скарыстаўся памылкай абаронцаў і спакойна ўцёк на рандэву з галкіперам. У брамніка не было шанцаў – так Шыкаўка аформіў дубль.

Аднак дубль беларуса не дапамог яго камандзе – «Карона» саступіла з лікам 2:3 і пасля 18-тураў ідзе на апошнім месцы ў чэмпіянаце Польшчы.

У гэтым сезоне Шыкаўка прыняў удзел у 15 матчах, забіў два мячы і зрабіў адзін асіст. У Кубку Польшчы Яўген з'явіўся на полі ў двух матчах і вызначыўся двума галамі.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты