Tribuna/Тэніс/Блогі/Virus Spartovy/У Азаранкі новае захапленне – фатаграфуе прыроду, цацкі сына і калегу з Расіі. Паказваем, што ў яе атрымліваецца

У Азаранкі новае захапленне – фатаграфуе прыроду, цацкі сына і калегу з Расіі. Паказваем, што ў яе атрымліваецца

Шматграннасць беларускай тэнісісткі.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
6 лютага 2023, 12:51
У Азаранкі новае захапленне – фатаграфуе прыроду, цацкі сына і калегу з Расіі. Паказваем, што ў яе атрымліваецца

Пасля выхаду ў 1/8 фіналу Australian Open беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка распавяла пасля матчу аб сваім новым хобі.

«Цяпер вельмі захапляюся фатаграфіяй. Раней захаплялася і пакінула гэтую справу. Цяпер купіла для сябе камеру. Люблю вельмі фатаграфаваць прыроду, нават некаторых гульцоў. Апошнім, каго фатаграфавала, быў Андрэй Рублёў. Трэба спытаць у яго, ці дазволіць ён мне выкласці яго фота», – казала пра сваё новае хобі тэнісістка. Адзначым, што раней Азаранка ў сваіх сацыяльных сетках прыемна выказвалася пра Рублёва: «Самы мілы чалавек з самым чыстым сэрцам – Андрэй Рублёў».

Відаць, расійскі тэнісіт даў сваю згоду на публікацыю, і на старонцы Азаранкі ў Instagram, якая была створаная якраз пад яе хобі, з'явіліся фатаграфіі пятай ракеткі ATP.

Паглядзелі, што яшчэ фатаграфуе беларуская тэнісістка.

Большасць здымкаў прысвечаны прыродзе ды краявідам.

Знайшлося месца на фатаграфіях для сына спартсменкі Леа (у яго ёсць старонка ў Instagram) і яго цацкам.

Таксама ў аб'ектыў Вікторыі патрапіў яе сабака Гуапа (і ў яго ёсць старонка ў Instagram).

Рублеў не адзіны з калегаў, якога фатаграфавала Азаранка. Раней беларуска выклала адзін здымак з Онс Жабер.

Віка і яе сын захоплены футболам, таму не абышлося і без фатаграфіі атмасферы стадыёна ЧС-2022.

Іншыя пасты блога

Усе пасты