Tribuna/вид спорта не определен/Блогі/Virus Spartovy/Зімовы дрыфт Беларусі выйграў калясачнiк на «Жыгулях» – да рэальнай перамогi ён шмат дабiўся ў сiмулятарах на сусветным узроўнi

Зімовы дрыфт Беларусі выйграў калясачнiк на «Жыгулях» – да рэальнай перамогi ён шмат дабiўся ў сiмулятарах на сусветным узроўнi

Цяпер адолеў хлопца на BMW.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
15 лютага 2023, 15:39
Зімовы дрыфт Беларусі выйграў калясачнiк на «Жыгулях» – да рэальнай перамогi ён шмат дабiўся ў сiмулятарах на сусветным узроўнi

4 лютага ў мінскіх Стайках больш за 30 кiроўцаў удзельнічалі ў трэцім з трох этапе турнiра па зiмоваму дрыфту. Статус у спаборнiцтваў аматарскi, i трапiць туды не так складана – дастаткова, каб чалавек у шлеме сядзеў за стырном машыны з заднiм прывадам. Дзякуючы гэтаму самыя папулярныя аўто на дрыфце – старэнькiя BMW ды «Жыгулi».

У фінале счапіліся лідары папярэдніх этапаў – Аляксей Манчукевіч на BMW Е36 Compact і Ціхан Палескі на ВАЗ 2102. Вырашыла вынiк памылка Манчукевiча – ён сышоў траекторыі і знёс частку агароджы. Палескi ж такога не дапусцiў i атрымаў перамогу на этапе.

Яшчэ да фiнальнай гонкi было вядома, што Палескi недасягальны ў агульным залiку турнiру. Пры гэтым для 25-гадовага хлопца заключны этап быў усяго чацвёртым удзелам у такiх гонках. Але яшчэ больш уражваў той факт, што Палескi – калясачнiк, якому не падыходзiць стандартная сiстэма кiравання ў аўто.

Але ж перамога Палескага дакладна не выпадковая. З дзяцiнства ён захапiўся аўтасiмулятарамi i аддаваў iм большасць вольнага часу. У вынiку Палескi, з дадатковых сродкаў да стандартнага камп'ютара ўжываючы толькi спецыяльны руль, натрэнiраваўся да такой ступенi, што пачаў выйграваць вiртуальныя турнiры сусветнага ўзроўню. Вялiкi турнiр па зiмовым дрыфце ў анлайне ён узяў яшчэ ў 2018-м, а потым перамог на турнiры World Drift Tour сезона 2018/19 i з другой спробы (у першы раз было другое месца i званне найлепшага навiчка турнiру) выйграў прэстыжны Virtual Drift Championship у 2020-м. А цяпер свае скiлы Палескi змог перанесцi ў жыццё – рэспект!

Іншыя пасты блога

Усе пасты