Tribuna/Хакей/Блогі/Virus Spartovy/«Дынама» дарма здымае брамнiка пры 3:4 – мiнчане пасля гэтага закiдваюць у свае (спрацавала другi раз за сезон)

«Дынама» дарма здымае брамнiка пры 3:4 – мiнчане пасля гэтага закiдваюць у свае (спрацавала другi раз за сезон)

Можа, трэцяй спробы ўсё ж проста не рабiць?

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
11 лютага 2023, 21:30
«Дынама» дарма здымае брамнiка пры 3:4 – мiнчане пасля гэтага закiдваюць у свае (спрацавала другi раз за сезон)

Мiнскае «Дынама» спрабуе трапiць у плэй-оф КХЛ – атрымлiваецца з цяжкасцямi. 11 лютага ў матчы з «Аўтамабілістам» у гасцях беларускi клуб пасля двух перыядаў вёў 1:3 – але праз 10 хвiлiн трэцяга было ўжо 4:3 на карысць гаспадароў. Лiк трымаўся да апошняй хвiлiны, але «Дынама» зняло брамнiка i трапiла ў камiчную сiтуацыю: Брэндан Козун адкінуў шайбу не зусiм туды, дзе быў Джозэф Душак, якi яе не спынiў, затое ў вынiку дакладна трапiў у свае вароты – так «Аўтамабіліст» выйграў 5:3.

У тых, хто яшчэ сочыць за «Дынама», магло ўзнiкнуць дэжавю. 5 кастрычніка ўжо было падобнае – мiнчане сустракалася з «Віцязем» на «Мінск-арэне», у канцы трэцяга перыяду скарацiлi адставанне ад гасцей да 3:4 i замянілі варатара на шостага палявога. Тады Седрык Пакет атрымаў шайбу ў сярэдняй зоне, развярнуўся ля борта і вырашыў таксама аддаць назад – як вы зразумелi, з-за гэтага «Вiцязь» выйграў 5:3. Усё ж такi здымаць брамнiка пры 3:4 – здаецца, не тое, што трэба рабiць штабу Крэйга Вудкрафта.

Цяпер у «Дынама» 63 ачкi пасля 63 сустрэч «рэгуляркi» – i восьмае месца з трохбальным адставаннем ад «Поўначсталi» i такiм жа апярэджаннем «Спартака». На тое, каб змянiць становiшча, у мiнчан засталося пяць матчаў па 25 лютага – далей будзе цi не будзе плэй-оф.

Іншыя пасты блога

Усе пасты