Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/У Турцыі адбыўся першы матч пасля страшэннага землятрусу. Заўзятары зладзілі кранальны перфоманс, а каманда падарыла перамогу
Блогі

У Турцыі адбыўся першы матч пасля страшэннага землятрусу. Заўзятары зладзілі кранальны перфоманс, а каманда падарыла перамогу

Моцна

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Бэзавы Кіт
17 лютага 2023, 09:49
У Турцыі адбыўся першы матч пасля страшэннага землятрусу. Заўзятары зладзілі кранальны перфоманс, а каманда падарыла перамогу

У 1/16 Лігі Канферэнцый выйшла турэцкая каманда з Трабзона, але да апошняга часу было не зусім зразумела, ці адбудзецца гульня на дамашняй пляцоўцы.

Землятрус, які адбыўся за 10 дзён да гульні па абноўленым даным забраў жыцці 36 187 чалавек на поўдні Турцыі, а суседняй Сірыі паведамілі пра 5 800 смерцяў. Але матч адбыўся ў назначаны час – 16 лютага швейцарскі «Базэль» выйшаў на поле ў Трабзоне.

І гэта было вельмі моцна!

Турэцкія фанаты зладзілі перфоманс з выявай пошукавай мексіканскай сабакі Пратэа і выратавальніка, які выцягвае з-пад завалаў дзіця. На рукаве надпіс «Дзякуй». А яшчэ з-пад завалаў прабіваецца рука з турэцкім сцягам.

На касцы намалёваны сцягі краін, якія найбольш дапамагалі ліквідаваць наступствы землятруса. Тут ёсць ваюючая Украіна, але няма мірнай Беларусі, якая надала дапамогі менш, чым яе краіна суседка. З нашай краіны ў Турцыю адправіўся атрад з 64 спецыялістамі, тэхніка і прызначаная для правядзення аварыйных і пошукава-выратавальных работ.

Сабака прыехаў у складзе пошукава-выратавальнай камандзе з Мексікі. На жаль, Пратэа загінуў у Кахраманмарашы на паўднёвым усходзе Турцыі, які стаў эпіцэнтрам катастрофы.

Пратэа адважна шукаў людзей са сваёй камандай, але застаўся пад абломкамі будынка, якія павалілася на яго падчас пошукаў тых, хто выжыў. Выцягнутую з-пад завалаў сабаку выратаваць не змаглі. Пратэа знайшоў як мінімум двух чалавек.

На гульню футбалісты выйшлі з жалобнымі павязкамі і плакатамі ў падтрымку пацярпелых.

Падтрымку аказвалі і фанаты. На трыбунах сабраліся туркі з розных клубаў: «Фенербахчэ», «Бешыкташа«, «Галатасарая». Усіх аб'яднала трагедыя і сёння яны былі разам.

Адзіны гол у матчы забіў Енс Ларсэн і разам з камандай адсвяткаваў мяч з турэцкім сцягам:

Усе прыбыткі ад гульні будуць ахвяраваныя пацярпелым у Турцыі і Сірыі. А заўзятары прынеслі цацкі для дзяцей.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты