Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/«Ён даслаў мне ліст са сваімі кішэннымі грашыма». Юны фанат падтрымаў Сака ў цяжкі момант, а Букаё зрабіў яму сюрпрыз

«Ён даслаў мне ліст са сваімі кішэннымі грашыма». Юны фанат падтрымаў Сака ў цяжкі момант, а Букаё зрабіў яму сюрпрыз

Мілата ад 21-гадовага футбаліста ❤️

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Замір Закіеў
4 сакавіка 2023, 13:10
«Ён даслаў мне ліст са сваімі кішэннымі грашыма». Юны фанат падтрымаў Сака ў цяжкі момант, а Букаё зрабіў яму сюрпрыз

На фоне расісцкіх абраз у бок Букаё Сака пасля Еўра-2020 (не забіў пенальці ў пасляматчавай серыі фіналу) малады фанат вырашыў яго падтрымаць.

«Спадзяюся, ты больш не сумуеш. Калі б ты быў тут са мной, я б купіў табе марозіва на свае кішэнныя грошы, а потым мы б пагулялі ў футбол у парку. І я б дазволіў табе выйграць», – гаварылася ў лісце школьніка. Акрамя цёплых слоў, Тэдзі паклаў у канверт свае кішэнныя грошы. Букаё рос у беднай сям'і, таму ў відэа адзначыў, што адправіць кішэнныя грошы – гэта вельмі магутны жэст, бо яны шмат значаць для дзіцяці.

«Я моцна здзівілася жаданню Тэдзі напісаць ліст. Нават не чытала і не зазірала ў канверт, што ён там напісаў і тым больш паклаў. Пра грошы даведалася пазней», – прызналася Лізі, мама хлопчыка.

Гулец «Арсенала» вырашыў зрабіць хлопцу сюрпрыз – ён папрасіў Лін Чэйні, якая адказвае ў клубе за камунікацыю заўзятараў і футбалістаў, звязацца з бацькамі Тэдзі. «Я ўбачыла званок з незнаёмага нумара, а калі зразумела, што ад мяне хочуць, то перш за ўсё падумала: «Ды гэта сястра, як звычайна, мяне разыгрывае!». Здаецца, я нахаміла жанчыне, і толькі пасля таго, як павесіла трубку, да мяне дайшло – а запрашэнне на сустрэчу з футбалістам можа апынуцца праўдай! Я ператэлефанавала», – распавяла Лізі The Athletic.

Сака распрацаваў план з бацькамі Тэдзі – летам сям'я школьніка адправілася з экскурсіяй на «Эмірэйтс», і пакуль хлопчык сядзеў у распранальні, у ёй з'явіўся Букаё. Ён звярнуўся да фаната: «Тэд, хочаш марозіва? Шакалад або клубніцы?». І той ласкава адказаў «Хачу...». Яны ўзялі па марозіве і гуляць у футбол на полі «Эмірэйтс».

Тэдзі – заўзятар «Арсенала» ў чацвёртым пакаленні. Сустрэча школьніка з Букаё асабліва замілавала дзядулю юнага футбаліста Эдварда, які надоечы перанёс замену каленнага сустава. «Ён ні разу не паскардзіўся на боль пасля аперацыі, але не змог стрымаць слёз, калі ўбачыў, як Тэдзі ганяе мяч з Сакой», – прызналася Лізі.

Яшчэ больш цікавых гісторый з сусветнага футбола чытайце ў Instagram «Трыбуны»

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты