Tribuna/Адзінаборствы/Блогі/Virus Spartovy/Чэмпіён свету па кікбоксінгу сярод юніёраў адзіны выжыў у разарванай машыне на Данбасе. І ён ужо вяртаецца да нармальнага жыцця!

Чэмпіён свету па кікбоксінгу сярод юніёраў адзіны выжыў у разарванай машыне на Данбасе. І ён ужо вяртаецца да нармальнага жыцця!

Гісторыя сапраўднага героя ❤️

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
14 сакавіка 2023, 19:20
Чэмпіён свету па кікбоксінгу сярод юніёраў адзіны выжыў у разарванай машыне на Данбасе. І ён ужо вяртаецца да нармальнага жыцця!

Гісторыю 21-гадовага Станіслава распавёў Сяргей Рыжэнка, галоўны лекар Дняпроўскай абласной клінічнай бальніцы ім. Мечнікава, у сваім Facebook:

«Цяпер наперадзе доўгі шлях да новага жыцця. Яго вера ў перамогу, развітанне, слёзы медсясцёр напаўняюць сэрца пачуццямі.

Станіславу – 21 год. Усё сваё кароткае жыццё ён прысвяціў спорту. У 18 гадоў стаў чэмпіёнам свету сярод юніёраў па кікбоксінгу. Скончыў універсітэт, атрымаў юрыдычную і эканамічную адукацыю. У пачатку вайны адклаў на паліцу медалі і граматы і адправіўся на Данбас, дзе сустрэў смерць твар у твар.

Міна разарвала машыну на кавалкі. Усе загінулі, але Станіслаў выпаўз з палаючай машыны з адарванымі канечнасцямі і кавалкамі плоці на спіне і страціў прытомнасць. Яго даставілі ў бальніцу імя Мечнікава ў коме.

Сяргей Касульнікаў, Валянціна Лыснічая рабілі ўсё магчымае, каб ён не загінуў. За плячыма рэанімацыя, вялікая колькасць аперацый, але выжыў, стаўшы сімвалам вялікай чалавечай любові і прагі да жыцця. Жаль яго не грэе. Ён гатовы да шчаслівага жыцця.

Усміхаючыся, ён пакідае Дняпро, бальніцу імя Мечнікава».

Жадаем здароўя герою!

Іншыя пасты блога

Усе пасты