Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Што гэта было? Лукаку не змог забіць у пустыя вароты ў вельмі важным матчы за топ-месца ў Серыі А
Відэа

Што гэта было? Лукаку не змог забіць у пустыя вароты ў вельмі важным матчы за топ-месца ў Серыі А

Неадназначны сезон бельгійца

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
2 красавіка 2023, 18:29
Што гэта было? Лукаку не змог забіць у пустыя вароты ў вельмі важным матчы за топ-месца ў Серыі А

Матч 28 тура Серыі А паміж паміж «Інтэрам» і «Фіярэнцінай», які завяршыўся з лікам 0:1, Рамелу Лукаку будзе памятаць доўга.

У другім тайме гэтай гульні ў бельгійскага нападаючага быў неверагодны момант каб забіць, але фартуна ў гэты дзень была не на баку Лукаку. На 50 хвіліне Бастоні прастрэліў з левага боку штрафной на бельгійца, які ў гэты момант апынуўся перад пустымі варотамі «Фіярэнціны», але нападаючы «Інтэра» не змог патрапіць у створ. У выпадку перамогі «чорна-сінія» займалі бы другое месца ў турнірнай табліцы.

Іншыя пасты блога

Усе пасты