Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Учора жыхары поўдня Беларусі бачылі дзіўную з'яву ў небе – пры чым тут футбольны клуб з Д3?

Учора жыхары поўдня Беларусі бачылі дзіўную з'яву ў небе – пры чым тут футбольны клуб з Д3?

Вельмі цікавы збег акалічнасцяў 👀

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
20 красавіка 2023, 18:25
Учора жыхары поўдня Беларусі бачылі дзіўную з'яву ў небе – пры чым тут футбольны клуб з Д3?

Увечары 19 красавіка жыхары Гомля, Мазыра, іншых гарадоў поўдня Беларусі і нават Кіева бачылі ў небе дзіўную з'яву – каля 22:00 небасхіл афарбаваўся святлом, які суправаджаў падзенне невядомага аб'екта.

Ва ўкраінскай сталіцы была абвешчана паветраная трывога. Як высветлілася пазней, з'ява не была звязана з магчымымі расійскімі абстрэламі: спачатку Кіеўская ваенная адміністрацыя паведаміла, што «НЛА» – выведзены з арбіты спадарожнік NASA, але само агенцтва гэту версію абвергла.

Хутчэй за ўсё, нарабіўшы шуму загадкавы аб'ект – гэта ці то метэор, ці то метэарыт (эксперты ў касмічнай галіне запрашаюцца ў каментары).

Гэткая нечаканая прыродная з'ява дакладна паспрыяла мінскаму ФК «Юні», які ў гэтым сезоне згуляе ў другой лізе: па цікавым збегу акалічнасцяў, 20 красавіка клуб прэзентаваў новую форму, якая... выканана ў касмічнай канцэпцыі, ды яшчэ і анонс праходзіў у сталічным планетарыі!

«На форме знайшлі сваё месца мноства мініятурных графічных элементаў, кожны з якіх нададзены сэнсам і заняў сваё месца ў Галактыцы «Юні» не проста так», – гаворыцца ў прэс-ралізе каманды.

Ізноў можна паставіць падабайку крэатыўшчыкам беларускага мінора, якія ўжо не першы раз раздаюць нам стыль 👏🏻

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты