Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Савiцкi зноў забiў у ЧБ – гол падарыў кiпер «Мiнска», спраўдзiўшы страх любога варатара перад вынасам

Савiцкi зноў забiў у ЧБ – гол падарыў кiпер «Мiнска», спраўдзiўшы страх любога варатара перад вынасам

Фiяска.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
23 красавіка, 17:05
Савiцкi зноў забiў у ЧБ – гол падарыў кiпер «Мiнска», спраўдзiўшы страх любога варатара перад вынасам

Вынік матча 5-га тура ЧБ паміж «Мінскам» і «Нёманам» вызначыў адзін эпізод, калi на 72-й хвіліне абаронца «Мінска» Іван Тарабеш пакаціў мяч на свайго галкіпера Аляксандра Нячаева. Варатар, якi да таго зрабiў некалькi добрых сэйваў, доўга не выносiў мяч – а калi усё ж ударыў па яму, на траекторыю ўжо паспеў кiнуцца Павел Савiцкi. Мяч ад яго нагi ў вынiку паляцеў акурат у браму Нячаева.

Для Савіцкага гэты гол стаў сумарна 102-м у ЧБ. Наўрад цi ён трапiць у новую падборку найлепшых – хiба што самых кур“ёзных.

«Нёман» так i перамог 1:0 – пасля чатырох матчаў у гродзенскай каманды 7 ачкоў і пятае месца. «Мiнск» жа ўпершыню ў сезоне прайграў – цяпер каманда з шасцю ачкамi пасля пяцi матчаў знаходзiцца на сёмай пазiцыi.

Іншыя пасты блога

Усе пасты