Tribuna/Аўта/мота/Блогі/Virus Spartovy/У Баку прайшоў яскравы этап F1, але яго перабіла шоў дронаў. У неба выляцелі сотні беспілотнікаў - прыгажосць!

У Баку прайшоў яскравы этап F1, але яго перабіла шоў дронаў. У неба выляцелі сотні беспілотнікаў - прыгажосць!

Клас!

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Бэзавы Кіт
30 красавіка, 23:37
У Баку прайшоў яскравы этап F1, але яго перабіла шоў дронаў. У неба выляцелі сотні беспілотнікаў - прыгажосць!

У нядзелю, 30 красавіка, у Баку адбылася чацвёртая гонка «Формулы-1» сезона – 2023-Гран-пры Азербайджана. Перамогу ў ёй атрымаў Серхіа Перэс з «Рэд Бул». Другім стаў яго сакаманднік Макс Ферстаппен, а трэцім – Шарль Леклер з «Ферары».

Аднак спякотна было ўжо са старта гонкі: барацьба паміж Максам Ферстапенам і Джорджам Расэлам закончылася прабітым балідам чэмпіёна:

Дзірка апынулася настолькі вялікай, што механікі пайшлі рабіць вясёлыя кадры ў сацсетцы падчас рамонту:

Пілоты пасля фінішу пікіравалі адзін аднаго, а ў небе – пачалося неверагоднае шоу – каля тысячы дронаў узляцелі ў неба і паказалі сапраўдную прыгажосць. Спатрэбілася некалькі дзясяткаў аператараў для кіравання ўсімі эфектамі.

Беспілотнікі падчас палёту сталі ў фігуру арла, сімвалы «Формулы-1», славутасці Баку і сцяг Азербайджана:

Іншыя пасты блога

Усе пасты