Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/😱 Суперсэйв Чычкана выратаваў нічыю для батумскага «Дынама» з галоўным канкурэнтам. Пацягнуў удар ва ўпор!
Відэа

😱 Суперсэйв Чычкана выратаваў нічыю для батумскага «Дынама» з галоўным канкурэнтам. Пацягнуў удар ва ўпор!

Ну як там справы, «мінспорту»?

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
21 траўня, 18:27
😱 Суперсэйв Чычкана выратаваў нічыю для батумскага «Дынама» з галоўным канкурэнтам. Пацягнуў удар ва ўпор!

20 траўня беларускі брамнік батумскага «Дынама» Антон Чычкан адзначыўся неверагодным сэйвам у матчы 15-га тура чэмпіянату Грузіі супраць «Самгуралі». На апошняй, 96-й хвіліне гульні беларус пры ліку 1:1 пацягнуў стрэл набягаючага гульца супернікаў ва ўпор:

Чычкан уратаваў вельмі важны вынік для сваёй каманды – дзякуючы яму «Дынама» засталося на першым месцы ў табліцы, а «Самгуралі» – на другім. Абедзве каманды маюць па 32 пункты на сваём рахунку.

Усяго ў бягучым сезоне Чычкан прыняў удзел у 12 матчах чэмпіянату Грузіі, у якіх прапусціў 12 мячоў.

Нагадаем, напрыканцы снежня 2022-га «Трыбуне» стала вядома, што Чычкан і яшчэ 47 футбалістаў патрапілі ў «чорны спіс» лукашэнкаўскага мінспорту.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты