Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/«Калі да футбола такая цікавасць, дык што мне каментаваць». Галоўнага трэнера ФК «Мінск» раз'юшыла адсутнасць журналістаў на прэс-канферэнцыі
Відэа

«Калі да футбола такая цікавасць, дык што мне каментаваць». Галоўнага трэнера ФК «Мінск» раз'юшыла адсутнасць журналістаў на прэс-канферэнцыі

Уся «прыгажосць» беларускага футбола 💁‍♂️

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Arkady Nagelsman
3 чэрвеня, 14:11
«Калі да футбола такая цікавасць, дык што мне каментаваць». Галоўнага трэнера ФК «Мінск» раз'юшыла адсутнасць журналістаў на прэс-канферэнцыі

На прэс-канферэнцыі пасля матчу 11-га тура чэмпіянату Беларусі, у якім «Мінск» саступіў брэсцкаму «Дынама» (0:1), галоўны трэнер сталічнай каманды Сяргей Яромка быў незадаволены колькасцю журналістаў, якія прысутнічалі на гэтай самай прэс-канферэнцый.

«Калі тут сабралася так шмат журналістаў, то я буду кароткі і лаканічны. Крыўдна па такой гульні, вядома, прайграваць, але апраўдвацца мы не будзем. Прайгралі – значыць, прайгралі. Робім высновы, ідзем далей. Дзякуй», - так пачаў прэс-канферэнцыю Яромка.

«Калі да футбола такая цікавасць, тут знаходзіцца тры прадстаўнікі футбольнага клуба «Мінск» і адзін прадстаўнік футбольнага клуба «Дынама» Брэст, дык што мне каментаваць», - працягнуў сваю прамову галоўны трэнер Мінска.

Пасля такога палымянага пачатку трэнер усё ж такі працягнуў прэс-канферэнцыю.

Адзначым, што ФК «Мiнск» не перамагае ўжо 9 матчаў запар. Апошні раз падапечныя Яромкі набіралі тры ачкі ў матчы першага туру супраць «Славіі» (2:0). Пасля адзінаццаці тураў сталічная каманда займае 10-е месца ў турнірнай табліцы ЧБ.

У сваю чаргу брэсцкае «Дынама» перамагло ўпершыню за 5 матчаў. На дадзены момант каманда Аляксандра Юрэвіча займае 11-е месца.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты