Tribuna/Хакей/Блогі/Жыве Беларусь!/Эмоцыі дня: Калячонак падарыў клюшку беларусам якія прыйшлі на матч і пабачылі яго другі гол у сезоне
Блогі

Эмоцыі дня: Калячонак падарыў клюшку беларусам якія прыйшлі на матч і пабачылі яго другі гол у сезоне

Рэспект!

Аўтар — Бэзавы Кіт
15 лютага 2023, 17:26
Эмоцыі дня: Калячонак падарыў клюшку беларусам якія прыйшлі на матч і пабачылі яго другі гол у сезоне

Беларускія заўзятары прыйшлі на матч «Тусона» з АХЛ, за які выступае абаронца Уладзіслаў Калячонак, і ўбачылі другі гол нашага суайчынніка ў сезоне за серадняка табліцы (6-е месца з 10-ці).

Беларускі абаронца адзначыўся адзінай шайбай сваёй каманды на 7-й хвіліне матчу супраць аутсадзера дывізіёна - «Сан-Дыега». У актыве Уладзіслава зараз 11 (2+9) ачкоў у 49 матчах.

«Не дарэмна $50 за гэтыя месцы аддалі», – жартуюць заўзятары. Аднак, камандзе з Арызоны такая падтрымка не дапамагла – госці закінулі 5 шайб і паехалі дадому з вясёлым настроем.

Прыкладна ў такім жа, як і беларусы, якім пасля гульні суайчыннік прэзентаваў сваю клюшку:

«Вось гэта падарунак на 14 лютага»!

Іншыя пасты блога

Усе пасты