Tribuna/Футбол/Блогі/Жыве Беларусь!/«Міхалок – гэта як Крышціяну Раналду, які страціў сувязь з рэчаіснасцю і зруйнаваў усё вакол сябе». У YouTube з'явіўся круты праект пра нашую музыку
Відэа

«Міхалок – гэта як Крышціяну Раналду, які страціў сувязь з рэчаіснасцю і зруйнаваў усё вакол сябе». У YouTube з'явіўся круты праект пра нашую музыку

Міністэрства сепультуры

Аўтар — Бэзавы Кіт
13 сакавіка 2023, 15:13
«Міхалок – гэта як Крышціяну Раналду, які страціў сувязь з рэчаіснасцю і зруйнаваў усё вакол сябе». У YouTube з'явіўся круты праект пра нашую музыку

Калі вы яшчэ не ведалі, з'явіўся новы youtube-канал пра беларускую музыку — «Міністэрства сепультуры». Яго аўтар - журналіст Аляксандар Чарнуха, які шмат гадоў займаецца беларускай музыкай:

«Я запускаю свой канал, дзе будзе багата ўсяго пра беларускую музыку і ня толькі. Цяпер мне вельмі патрэбная ваша дапамога: калі ласка, падпішыцеся на мой канал і распавядзіце пра яго сваім сябрам. План — штотыдзень рабіць новыя выпускі. Ну і буду вельмі рады, калі вы падзеліцеся сваім меркаваньнем»,

Тут будуць цікавыя разважанні пра закат кар’еры Сяргея, а яшчэ — пра самага крутога «Ляпіса». Магчыма, вы пра яго нават не ведалі:

«Мне падаецца, што гэта як з кар'ерай Крышціяну Раналду, які страціў сувязь з рэчаіснасцю і зруйнаваў усё вакол сябе. Сумнае відовішча. Учора ты быў на «Сант'яга Бернабеу» і «Олд Трафард», а сёння зарабляеш капеечку ў «Саўдаўскай Аравіі», – рэзюміруе апошнія пературбацыі з Міхалком журналіст.

А ў другім выпуску размова пойдзе пра Макса Каржа, кароля дваровых песень. Але ёсць нюанс

«Галоўная зброя Каржа – гэта песні пад гітару і стадыённыя крычалкі для фанатаў. А яшчэ Максім не ўмее пісаць тэксты. Зусім. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» разбіраемся з творчасцю Каржа і знаходзім там моцныя і слабыя месцы», – гучыць максімальна крытычна.

Тут будзе і пра фанацкія слэмы, якія арганізоўваліся на канцэртах беларускага музыкі.

Каментары пад крытычнымі відэа рознымі, таму мы рэкамендуем паглядзець гэтыя відэа на беларускай мове і скласці сваё ўражанне:

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты