Усе навіны

Расіянін Юркін пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Мінчанкі», у 10 апошніх матчах каманда атрымала толькі адну перамогу

2 сакавіка, 16:10

41-гадовы расійскі спецыяліст Сяргей Юркін пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Мінчанкі», якая выступае ў чэмпіянаце Расіі.

Бліжэйшыя матчы беларускай каманды пройдуць пад кіраўніцтвам старшага трэнера Сяргея Кузняцова.

Пасля 21 матча «Мінчанка» займае дзясятае месца. У 10 апошніх матчах каманда перамагла толькі адзін раз.